Начался третий этап масштабного фотопроекта, посвященного Году малой родины

Убачанае сэрцам

Тэлеканал «Беларусь 24» падвёў вынікі двух этапаў фотапраекта «Я сэрцам бачу», прысвечанага Году малой радзімы. Удзел у іх прынялі як таленавітыя пачаткоўцы-фотамастакі, так і майстры, работы якіх ужо атрымалі высокую ацэнку аўтарытэтных экспертаў. Лідарамі творчага спаборніцтва па выніках глядацкага галасавання сталі Ігар Бышнёў і Дзмітрый Важнік. 

Мінск з вышыні птушынага палёту на фота Дзмітрыя Важніка.
dimid.by

— У кожнага з нас ёсць малая радзіма, дзе ўсё нагадвае пра тое, хто мы і дзе нашы карані. Мы беражліва захоўваем у сваім сэрцы месцы і моманты, працятыя любоўю да нашай краіны, людзей, традыцый і асноў. Мы хочам падзяліцца з усімі тым, што найбольш важна для кожнага з нас. Фотапраект «Я сэрцам бачу» дае такую ​​магчымасць, паказваючы наша жыццё з розных ракурсаў і спыняючы самыя каштоўныя яго імгненні, — адзначае кіраўнік тэлеканала «Беларусь 24» Аляксандр Мартыненка.

Распачаты фінальны этап аб’яднаў больш за тры дзясяткі работ, выкананых у вельмі розных жанрах. Гэта лепшыя творы фатографаў папярэдніх этапаў і новыя, якія раней не публікаваліся, кадры ўсіх удзельнікаў праекта. Экспазіцыя зноў арганізавана ў галерэі «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэкі. Выстаўка будзе працаваць на працягу трох месяцаў. Прагаласаваць за ўпадабаны кадр трэцяга тура можна на сайце міжнароднага спадарожнікавага канала belarus24.by і ў сацсетках. Дарэчы, папярэднія этапы фотапраекта адзначылі сваёй увагай больш за 80 тысяч наведвальнікаў.

Святлана ЮРАШОВА.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter