У згодзе з дабрынёй

У адным са сваіх вершаў Уладзімір Шпадарук, што жыве ў Рагачове на Гомель-шчыне, разважае пра дарогу жыцця, якую можна назваць шчаслівай, калі яна ў згодзе з дабрынёй. Менавіта пра дабрыню — гэтае прыгожае чалавечае пачуццё згадваеш, калі чытаеш тыя шматлікія паэтычныя радкі, што прысылаюцца ў рэдакцыю “Народнай газеты” для літаратурнай старонкі. Дабрынёй поўняцца многія і многія вершы, а па-іншаму не можа і быць, таму што Паэзія нараджаецца ў чуйнай душы, якая носіць у сабе святло.

 Пра гэта піша ў сваім лісце і Павел Станевіч з Оршы, які пачаў пісаць вершы ў даволі сталым узросце (у 48 гадоў), але менавіта творчасць дапамагае яму адчуць паўнату жыцця, дзе ўладараць гармонія і высокая духоўнасць. Без вышыні духу нельга ў нашым складаным свеце, усё добрае — ад чысціні і ад любові. Пра любасць у сваёй душы распавядае і вучаніца 11-га класа з вёскі Заходы, што на Гомельшчыне ў Рэчыцкім раёне, Ірына Леташкова. Гэтую любасць у яе душы нараджаюць успаміны пра вёсачку Дземяхі, у якой нарадзілася маці дзяўчыны, і сваю любоў яна нясе да зямлі продкаў, ведаючы і памятаючы свае вытокі. І што можа быць цудоўней!
Любоўю да Бацькаўшчыны, да свайго роднага краю поўняцца і вершы Уладзіміра Яфімовіча, які жыве на Брэстчыне ў старажытным Камянцы, які здаўна пад аховай славутай Белай Вежы. Уладзімір Іванавіч — ветэран Вялікай Айчыннай вайны і ветэран працы. У свой час ён працаваў рэдактарам Камянецкай раённай газеты і асабіста знаёмы з многімі беларускімі пісьменнікамі. І асабіста я ўдзячна яму за памяць пра выдатную нашу паэтку Жэню Янішчыц. “Што ні радок — усё пра Беларусь, пра наш народ, пра мову і прыроду” — так хочацца сказаць пра вершы Алеся Абрамовіча, што жыве ў горадзе Баранавічы. Алесь Уладзіміравіч — аўтар зборніка вершаў “Родны куточак”, дзе ўжо сама назва гаворыць пра многае. Ён можа быць і палымяным публіцыстам, і зачараваным лірыкам, але заўсёды верны гарачаму пачуццю, што хвалюе і трывожыць, — любові да Беларусі і да таго роднага куточка, дзе жыве с 1968 года.
Славіць любоў у сваіх вершах і Сяргей Новік, і гэтая любоў скіравана на вобраз Жанчыны, якой ён прысвячае шмат усхваляваных пяшчотных радкоў. Не пакідаюць абыякавай (і, напэўна, не толькі мяне) вершы Мікалая Іванавіча Маісеева, які, маючы тэхнічную адукацыю, носіць у сваёй душы натхнёнага лірыка, пра што і сведчаць яго васьмірадкоўі. Увогуле, вельмі прыемна, што “Народная газета” мае шмат чытачоў, якія хінуцца да Слова з вялікай літары і ўмеюць працаваць з гэтым словам. Тут можна назваць і Галіну Царэнка з Гомеля, і Івана Жагло са Слуцка, і Інгу Каратай з Навагрудка, а яшчэ і Мікалая Данілава з вёскі Сталка, што ў Чавускім раёне на Магілёўшчыне. І хаця не ўсе вершы друкуюцца, што вельмі натуральна, не ўсё адразу можа ісці ў друк (многія радкі, на жаль, бачацца недасканалымі), але ёсць строфы, у якіх, відавочна, жыве Паэт, а значыцца, з цягам часу пры адпаведнай працы над радком, шмат што можна будзе надрукаваць. У нашай літаратурнай старонцы ўжо з’явіліся сталыя аўтары, сваё маленькае літаратурнае кола, і я спадзяюся, што яно будзе пашырацца. Хацелася б атрымліваць вершы і ад настаўнікаў, а сярод іх шмат хто піша, і ад студэнтаў, той творчай моладзі, што прынікае да нашай літаратуры, зразумела, і ад вучняў. Ведаю, што ледзь не пры кожнай школе працуюць літаратурныя гурткі, а то і літаб’яднанні, дзе ёсць нямала талентаў, дык чаму б не пасябраваць з “Народнай газетай”, якая гатова адкрываць і адкрываць імёны, каб крынічка нашай айчыннай паэзіі бруілася і бруілася, чаруючы чытачоў сваёй непаўторнай красою.

Николай Моисеев

Безлунное небо укроет печалью,
Укутает тьмой безнадежность
в ночи.
И молча укроется ветреной шалью
Невинное сердце без лунной
 свечи.

Усну, погрустив, позабыв о
веселом.
Ведь скрыта затмением полным
 Луна.
А утром, заботясь о хлебе
тяжелом,
Увижу, что вновь появилась она...

Звезды на небе огнями мерцают,
Изредка падая в общество рос.
Так и в судьбе: по любимым
страдают,
Часто срываясь в любви под
 откос.

Утро проснется, и звезды растают,
Солнечным место уступят лучам.
Может, под Солнцем ошибки
прощают,
Те, что сжигают любовь
 по ночам...

Алесь Абрамовіч
Беларусь

У цэнтры Еўропы,
Шляхоў, скрыжаванняў
Стаіш і жывеш
Ты ўжо многа гадоў.
Цябе, дарагая,
Цябе, залатая,
Душылі, тапталі,
Няшчадна знішчалі.
Была заваёўнікам
Добрай прыманкай.
Цябе не аднойчы
Рабілі служанкай.
Сваю самастойнасць,
Сваю незалежнасць
Заўжды праяўляла
Змагання нямала.
Злачынцаў нягодных
Ты век не любіла
І гоней свабодных
Нідзе не забыла.
Жыві, развівайся,
Мая дарагая,
Квітней і мужней,
Працаўніца святая.
* * *
Люблю я цішыню лясную,
Цудоўны, мілы, лясны край,
Прыроду шчырую, жывую
І светлы, цёплы, ціхі май.

Як добра, шчыра і цудоўна
Хадзіць у лесе ў гэты час.
І ціха, вольна і духоўна
Свядома думаць кожны раз.

І весці роздум пра жыццё,
Пра сэнс, і шчасце, і дабро.
Пра ўсё самотнае сваё.
І марыць, жыць, тварыць святло.

Уладзімір Яфімовіч
За родны кут

Беларускі
Родны мой прастор:
Луг духмяны
І шумлівы бор,
Гоман рэчак,
Звон жывых крыніц
І святло
Вясёлак і зарніц.
Не злічыць
Багацця ў старане,
Дзе да болю
Усё знаёма мне.
Я пакляўся:
Сэрцам край люблю!
І ад хмар варожых
Засланяў зямлю.
За яе, за спеў
Гаёў і ніў
Я ў змаганні
Кроў сваю праліў.
І цяпер
Я не шкадую сіл,
Каб была заўсёды
Чыстай сінь.
І пад сонцам
Вольна каб жылі
Гарады і вёскі
На зямлі.

Ірына Леташкова
Зямля продкаў

Там рамонак цвіце і званочак,
Кожны куст мне там дарагі,
Вёска прашчураў — мілы куточак
З простай назваю — Дземяхі...

Як цудоўна тут летам бывае,
А вясной як сады цвітуць!
Вось шкада, што яна адмірае,
Людзі ў горад бягуць і бягуць.

Хоць жыву я не ў гэтай вёсцы,
Нарадзілася нават не тут,
Але вабіць мяне так моцна
Да сябе родны мамін кут.

Шмат што радуе ў Беларусі,
І няхай мінаюць вякі...
Для мяне самай любай будзе
Вёска прашчураў — Дземяхі.
Павел Станевіч
Коласу і Купалу

Паэтаў ведаем немала
У нашай велічнай краіне.
Але бліжэй за ўсіх Купала,
Бо творчасць генія не гіне.
Ён і цяпер, як класік, першы,
 І ім, напэўна, вечна будзе.
Чытаць яго паэмы, вершы
І праз стагоддзі будуць людзі.
Яшчэ пясняр адзін вядомы,
Яго і сёння чуем голас,
Усім са школы ён знаёмы
Пад імем светлым — Якуб Колас.
Жывіце ў памяці народнай,
Свяціце ў радасці і ў горы,
А над краінай нашай роднай
Хай ззяюць ранішнія зоры.

Уладзімір Шпадарук

Адзіна верная дарога,
Якая ў згодзе з дабрынёй,
Вядзе, удзячная, да Бога,
Туды, дзе вечнасць і спакой.
А ўсе астатнія дарогі,
Якія б ні былі яны,
Хіба што пазбіваюць ногі,
А шчасця не дадуць ані.

Дай Бог усім
такую долю
(да 125-годдзя
Янкі Купалы
і Якуба Коласа)


Дай Бог усім такую долю:
З зямелькай роднай пець
і плакаць,
Пакутаваць і славіць волю
І не схіляцца перад плахай.
Дай Бог усім такую долю.

Дай Бог усім такую долю:
Сумленнем, шчырасцю, спагадай
Народнае засеяць поле
На шчасце, ураджай багаты.
Дай Бог усім такую долю.

Сергей Новик
Я в глазах твоих видел небо

Я в глазах твоих видел небо.
Чудо-россыпи звездных цветов.
Словно там я сто лет уж не был
И пройти этим небом готов.

Это небо залито светом,
Теплотою весеннего дня.
Будто лежа в лугах пышным летом,
Мои силы поила земля.

Огоньки тех глубоких созвездий
До сих пор душу греют мне
И букеты чудесных соцветий
Дарит нежность твоя в тишине.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter