У вёску, за каханнем

Маладзіцай Надзея Аляксандраўна мела мінскую прапіску, працавала ў адной са сталічных друкарняў. І зусім не думала мяняць месца жыхарства, пакуль не сустрэла сваё каханне.

Рыгор Іванавіч Шалупенка, закончыўшы ВНУ, атрымаў дыплом ветэрынарнага ўрача і не ўяўляў свайго жыцця ў сталіцы (лячыць сабачак у лячэбніцах? — не, гэта справа не для яго, яго месца — толькі ў сельскай мясцовасці!). І як нітка за іголкай, так і маладая жонка — за мужам, апынулася ў вёсцы.

Спачатку жылі ў Якшыцах, потым пераехалі ў Сялібу... Сям’я Шалупенкаў ужо адзначыла свой 30-гадовы юбілей. Выраслі і раз’ехаліся з роднай хаты дзеці, іх у бацькоў чацвёра. Рыгор Іванавіч Шалупенка — галоўны ветурач СВК “Месціна” Бярэзінскага раёна, а Надзея Аляксандраўна — на працягу многіх гадоў у ліку лепшых аператараў машыннага даення аднайменнай малочнатаварнай фермы.

Алена ГРОМАВА

НА ЗДЫМКУ:   Надзея Аляксандраўна ШАЛУПЕНКА.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter