Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Беларусы Тальяці зрабілі канцэртную праграму для пажылых людзей, ветэранаў працы, ветэранаў тылу

У вершах і ў песнях

“Творчасць беларускіх паэтаў і кампазітараў у вершах і песнях” — пад такой назвай у 91-й школе Тальяці прайшло мерапрыемства й канцэртная праграма для пажылых людзей, ветэранаў працы, ветэранаў тылу. Наша Мясцовая грамадская арганізацыя “Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Нёман” гарадской акругі Тальяці правяла сустрэчу 19 красавіка. Варта нагадаць, што некалькі разоў на год удзельнікі народнага ансамбля беларускай песні “Купалiнка” й дзіцячага ансамбля “Зорачкi” выступаюць з праграмамі ў Цэнтральным раёне. Жыхары старэйшага пакалення любяць творчасць маладых артыстаў, прыходзяць на сустрэчы. На гэты раз актавая зала школы сабрала больш за 270 гледачоў. Кіраўніца беларускай суполкі Людміла Дзёміна знаёмілі гасцей з творчасцю Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, кампазітараў Ігара Лучанка, Уладзіміра Мулявіна ды іншых. Чытала вершы на беларускай мове.

Дэпутат мясцовай Думы Максім Гусейнаў уручыў дзецям вайны памятныя медалі. У вялікім канцэрце акрамя беларускіх гуртоў паўдзельнічаў і ўзорны харэаграфічны ансамбль “Лицей” з Ліцэя мастацтваў. Кожны нумар канцэрта суправаджаўся апладысментамі. Госці, прызнаваліся потым, атрымалі зарад энергіі ды станоўчых эмоцый. Гаварылі Людміле Дзёмінай, што ім было цікава больш даведацца пра беларускіх творцаў, пачуць беларускую мову, пабачыць таленавітых юных артыстаў. А Людміла Іванаўна запрасіла іх на мерапрыемствы, у якіх яшчэ паўдзельнічаюць беларусы: 1 мая — у Музейны комплекс “Наследие”, 6 мая — у бібліятэку “Истоки”, а 9 мая — у Парк Перамогі ды спарткомплекс “Волгарь”.

Сяргей Шылкін, намеснік старшыні суполкі “Нёман”, г. Тальяці

Голас Радзімы № 16 (3568), чацвер, 26 красавіка, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter