У творчай натуры ўзросту няма

Мiнская арганiзацыя ветэранаў журналiстыкi адзначыла прафесiйнае свята

Мiнская гарадская арганiзацыя ветэранаў журналiстыкi адзначыла сваё прафесiйнае свята

У свой час старшыня аб’яднанага Савета ветэранаў Мiжнароднай канфедэрацыi журналiсцкiх саюзаў Фёдар Цароў, знаходзячыся ў творчай камандзiроўцы ў Мiнску, адзначыў асаблiвую заслугу Беларускага саюза журналiстаў у тым, што ў сваiм складзе ён захаваў ветэранскую арганiзацыю. Так, Мiнская гарадская арганiзацыя ветэранаў журналiстыкi, якая ўзнiкла праз некалькi гадоў пасля стварэння рэспублiканскага Саюза журналiстаў, у хуткiм часе будзе адзначаць сваё 50-годдзе. I сёння, як i ў папярэднiя дзесяцiгоддзi, яе касцяк складаюць вядомыя ў рэс-публiцы кiраўнiкi сродкаў масавай iнфармацыi i знакамiтыя журналiсты, такiя як Мiхаiл Суша, Аляксандр Шабалiн, Марыя Карпенка, Эмiлiя Луканская, Нiна Чайка, Мая Гарэцкая, Валерый Мiхайлаў, Уладзiмiр Кудраўцаў, Iосiф Калюта i многiя iншыя. На працягу апошнiх 16 гадоў ветэранскую арганiзацыю ўзначальвае заслужаны журналiст Беларускага союза журналiстаў Аляксандра В’юнова, чые арганiзацыйныя здольнасцi i самаадданая праца служаць справе згуртавання журналiстаў розных пакаленняў, пераемнасцi традыцый у гэтай творчай прафесii i ўмацаванню карпаратыўнага брацтва.

Па даўняй традыцыi, напярэдаднi свайго прафесiйнага свята ветэраны журналiстыкi сабралiся ў рэспублiканскiм Доме журналiста на штогадовае ўрачыстае мерапрыемства, якое было прысвечана не толькi Дню друку i Дню радыё, але i чарговай гадавiне Вялiкай Перамогi. На сённяшнi дзень сярод больш як 300 членаў ветэранскай арганiзацыi 36 чалавек – удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны. Год назад iх было больш – з жыцця пайшлi такiя знакамiтыя ветэраны-журналiсты, як Андрэй Колас, Марат Ягораў, Iван Скарынкiн... I таму асаблiвы гонар i пашана тым, якiя яшчэ застаюцца ў творчым страi i займаюць актыўную грамадзянскую па-зiцыю. Сярод iх 98-гадовы палкоўнiк у адстаўцы Iван Дабрадзееў, якi i сёння знаходзiць у сабе сiлы для ўдзелу ў шматлiкiх грамадскiх акцыях i сустрэчах са школьнiкамi i студэнтамi; Мiкалай Дуброўскi, удзельнiк вызвалення Беларусi, якi дайшоў да Берлiна; Якаў Плехаў, франтавы шлях якога, пачаўшыся пад Тулай, прайшоў праз Беларусь i закончыўся ў Берлiне. Кожнаму з удзельнiкаў вайны ёсць што расказаць i сваiм малодшым калегам у час падобных сустрэч, i падрастаючаму пакаленню на шматлiкiх уроках мужнасцi ў навучальных установах горада. Нашай пашаны заслугоўваюць i тыя са старэйшых калег, дзяцiнства якiх было апалена вайной, чые бацькi паляглi на палях бою, каму давялося перажыць гады фашысцкай акупацыi, нястачу, голад i холад, замест дзiцячых радасцей спазнаць гора i боль... I сёння мы павiнны ўсведамляць тую простую iсцiну, што пакуль яшчэ ў нас ёсць унiкальная магчымасць пачуць успамiны пра вайну з вуснаў тых, хто сам ваяваў цi каму проста давялося перажыць ваеннае лiхалецце i спазнаць горыч непамерных страт. У будучых пакаленняў такой маг-чымасцi ўжо не будзе, i яны будуць па крупiнках збiраць сённяшнiя ўспамiны ветэранаў.

Да прафесiйнага свята жур-налiстаў быў прымеркаваны i традыцыйны конкурс на лепшую публiкацыю ў СМI, у якiм сёлета прынялi ўдзел 50 чалавек. На суд журы, якое ўзначальваў удзельнiк вайны журналiст Пётр Вараб’ёў, былi прадстаўлены не толькi газетныя i часопiсныя артыкулы, але i кнiгi, зборнiкi вершаў, фотаальбомы. Пераможцамi i лаўрэатамi конкурсу ў розных намiнацыях сталi 11 чалавек. Але ж вядома, што ветэраны-журналiсты прымаюць удзел у падобных конкурсах не дзеля сiмвалiчнай узнагароды, галоўнае тут – чарговае пацвярджэнне iх бесперапыннай творчай дзейнасцi i актыўнай грамадзянскай пазiцыi.

Сярод iншых мерапрыемстваў, якiя ладзяцца старшынёй арганiзацыi i членамi бюро, асаблiвай папулярнасцю карыстаюцца экскурсiйныя паездкi па рэспублiцы, наведванне Нацыянальнага мастацкага музея, сталiчных тэатраў, удзел у разнастайных акцыях, што праходзяць у Доме дружбы, сустрэчы з цiкавымi людзьмi – дэпутатамi, юрыстамi, вучо-нымi. З мерапрыемстваў, за-планаваных на блiжэйшую перспектыву, варта назваць паездку ў Магiлёў з наведваннем мемарыяла воiнскай славы “Буйнiцкае поле” ў гонар гераiчнай абароны горада ў 1941 годзе, што сёння набывае асаблiвы сэнс у сувязi з надыходзячым 70-годдзем з дня пачатку Вялiкай Айчыннай вайны.

На здымку: група ветэранаў-журналiстаў у дзень прафесiйнага свята. У цэнтры – Аляксандра В’ЮНОВА.

Фота: Уладзiмiр ЛАНДЭР

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter