У тройцы лiдэраў

Завяршаецца справаздачна-выбарная кампанiя ў сiстэме  спажыўкааперацыi...

Завяршаецца справаздачна-выбарная кампанiя ў сiстэме  спажыўкааперацыi. За справаздачны перыяд у кагорту лiдэраў Вiцебскага аблспажыўсаюза па тэмпах агульнага развiцця вырвалiся Ушацкае, Лепельскае i Докшыцкае раённыя спажыўтаварыствы.

Нягледзячы на змену i абнаўленне кадраў усiх узроўняў, якое адзначаецца ва ўсёй сiстэме кааперацыi, ушацкiя прафесiяналы змаглi ўзяць упэўнены i прагматычны курс развiцця. Цяпер праўленне райспажыўтаварыства пад кiраўнiцтвам Уладзiмiра Круглiка актыўна працуе над мадэрнiзацыяй матэрыяльна-тэхнiчнай базы. Удасканальваецца кiраванне таварнымi рэсурсамi i забеспячэннем. Укараняюцца прагрэсiўныя формы продажу.

Толькi за апошнi час на гандлёвых прадпрыемствах Ушаччыны ўстаноўлена каля 80 адзiнак сучаснага халадзiльнага i тэхналагiчнага абсталявання. Каля дзесятка аўтамагазiнаў закрываюць праблемы далёкiх i неперспектыўных населеных пунктаў, дзе няма стацыянарных гандлёвых кропак. У сiстэме аблспажыўсаюза ўшацкiя кааператары займаюць лiдэрскiя пазiцыi па рознiчнаму тавараабароту i па асваенню грашовых даходаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter