У тэхнiцы маляванкi

«Маляванка: традыцыі і сучаснасць» — такую назву мае выстаўка работ студэнтаў кафедры касцюма і тэкстылю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, якая адкрылася ў Музеі старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Вядома, што маляванка — гэта традыцыйны від беларускага народнага мастацтва — дэкаратыўны жывапіс клеявымі фарбамі па негрунтаваным палатне альбо цыраце. Найлепшыя калекцыі маляванак сёння маюць Заслаўскі гісторыка-археалагічны музей-запаведнік і Музей старажытнабеларускай культуры. Таму невыпадкова, што менавіта ў Музеі старажытнабеларускай культуры прадстаўлена новая выстаўка работ, выкананых у тэхніцы беларускай маляванкі.

Як адзначалася на адкрыцці выстаўкі, кафедра касцюма і тэкстылю лічыць адным з прыярытэтных накірункаў авалодванне студэнтамі традыцыямі беларускага народнага мастацтва, у тым ліку тэхнікай свабоднага і трафарэтнага роспісу па тканіне — тэхнікай маляванкі. Штогод у час летняй практыкі студэнты трэцяга курса спецыяльнасці «вырабы з тэкстылю» знаёмяцца з гісторыяй і тэхналогіяй традыцыйнай беларускай маляванкі і тымі творчымі магчымасцямі, якія маляванка прадастаўляе мастаку-тэкстыльшчыку.

Дзмітрый МАХОТКІН
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter