У Ташкенце ўсталявалі барэльеф Якубу Коласу

Ён з’явіўся на фасадзе будынка праектнага інстытута «Цяжпрам», размешчанага на вуліцы Пушкіна. У гэтым будынку ў час вайны размяшчаліся эвакуіраваныя літаратары, у тым ліку, з 1941 па 1943 гады жыў і Якуб Колас.



Барэльеф выкананы загадчыцай кафедры дызайну Ташкенцкага архітэктурна-будаўнічага інстытута Марынай Барадзіной.

Разам з устаноўкай барэльефа адноўлена мемарыяльная дошка народнаму паэту. Тут яна размяшчалася і раней, аднак падчас рэканструкцыі вонкавых частак будынка была знятая і на месца вярнулася толькі цяпер. 

Імя Якуба Коласа вядома далёка за межамі нашай краіны. Яго творы перакладзены на мовы многіх краін свету. Сёлета споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння класіка нацыянальнай літаратуры.


Ірына ЮР’ЕВА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter