В деревне Спорово Березовского района танцуют польку так, как нигде

У танец — па камандзе

Як кажуць мясцовыя жыхары, «Спораўская полька» існуе, хіба, столькі, колькі сама вёска. Сучасныя вяскоўцы ўспамінаюць, што яе танцавалі і іх бацькі, і іх дзяды… У нашым разуменні полька — танец прыгучы. Але спораўцы танцуюць яе амаль не адрываючы ног ад падлогі. Этнографы тлумачыць гэта проста: людзі збіраліся разам, каб адпачыць, пагутарыць і патанцаваць увечары пасля цяжкага працоўнага дня. Таму ўсе рухі пар павольныя і стрыманыя, але гэта не змяншае хараство танца.

bereza-cbs.by
«Спораўская полька» прадстаўляе сабой своеасаблівую гульню. Пары танцуюць пад каманды, якія аб’яўляе адзін з танцуючых мужчын ці нехта з музыкантаў, і стараюцца зрабіць гэта найбольш таленавіта. Каманды, піша livingheritage.by, ідуць у вольным парадку і ў любой паслядоўнасці. Усяго можа быць ад 12 да адвольнай колькасці каманд, якія адлюстроўваюць розныя характэрныя элементы танца.

Можа, і дзіўна, але і сёння ў Спораве тэхнікай полькі валодаюць усе вяскоўцы, у тым ліку моладзь, а сам танец з’яўляецца адметнай рысай усіх свят і ўрачыстасцей, якія адбываюцца ў вёсцы. Актыўна захоўваюць і перадаюць традыцыю мясцовыя фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Жураўка» і дзіцячы фальклорны гурт «Жаўручкі». У 2014 годзе «Спораўская полька» была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter