У светлы свет ведаў

У Беларусі павялічаны расходы на адукацыю, ахову здароўя і рэалізацыю дзяржпраграм
У Беларусі павялічаны расходы на адукацыю, ахову здароўя і рэалізацыю дзяржпраграм

Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця Церабліцкага беларускамоўнага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад - сярэдняя школа. "Я ўжо неаднаразова гаварыў: нягледзячы ні на якія фінансава-эканамічныя складанасці, сусветны фінансавы крызіс, мы не толькі не скарацілі, але нават павялічылі расходы на адукацыю, ахову здароўя, рэалізацыю праграмы "Дзеці Беларусі", сказаў Прэзідэнт. Нам давялося сціснуцца па іншых напрамках, але не за кошт гэтых прыярытэтных сацыяльных праектаў". Аляксандр Лукашэнка звяр-нуў увагу на тое, што ў краіне ўжо стала добрай традыцыяй да пачатку навучальнага года адкрываць школы-новабудоўлі. І нават у гэтым вельмі няпростым для рэспублікі годзе адразу чатыры школы спраўляюць наваселле. “І гэта ў той час, калі, у прынцыпе, у нас школ у краіне дастаткова, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Будаўніцтва новых школ і дашкольных устаноў — добры знак таго, што на нашай зямлі з’яўляецца на свет усё больш дзяцей. Значыць, бацькі ўпэўнены ў іх шчаслівым будучым”. Асабліва радуе той факт, сказаў Прэзідэнт, што расце па колькасці і амалоджваецца беларуская глыбінка. Гэта і ёсць галоўнае дасягненне праводзімай у краіне палітыкі адраджэння вёскі. Знамянальна, што толькі ў Столінскім раёне пражывае 1,9 тысячы шмат- дзетных сем’яў, гэта значыць тых, дзе выхоўваецца 5 і больш дзяцей. Звяртаючыся да дзяцей і іх бацькоў, якія прыйшлі на ўрачыстую лінейку, настаўнікаў, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Дзень ведаў — гэта адно з тых асаблівых і дарагіх сэрцу свят, якія нікога не пакідаюць раўнадушнымі. Яно аб’ядноўвае і дарослых, і дзяцей. Прэзідэнт павіншаваў усіх прысутных з Днём ведаў і перадаў сімвалічны ключ ад новай школы яе дырэктару. Ён пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей. Ад імя кіраўніка дзяржавы ў дар школе перададзены набор турыстычнай амуніцыі. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў краіне паспяхова вырашаецца адна з галоўных сацыяльных задач: ствараюцца роўныя ўмовы для выхавання і навучання дзяцей у горадзе і ў вёсцы. Новую школу ў Цераблічах узвялі ўсяго за два гады ў рамках прэзідэнцкай праграмы “Дзеці Беларусі” за кошт сродкаў, прызначаных для пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Школа фізкультурна-спартыўнай і гісторыка-краязнаўчай накіраванасці. У ёй створаны ўсе ўмовы як для атрымання глыбокіх ведаў і развіцця творчых здольнасцей, так і для захавання і ўмацавання здароўя, заняткаў фізкультурай. “Вам застаецца толькі выкарыстоўваць гэту базу для дасягнення высокіх вынікаў у вучобе, творчасці, спорце”, — падкрэсліў Прэзідэнт. Акрамя таго, у вёсцы ўпершыню адкрыюцца свае яслі і дзіцячы сад. Аляксандр Лукашэнка лічыць сімвалічным, што школа атрымала новы будынак у Год роднай зямлі. “Бо ў вас ужо склаліся добрыя традыцыі патрыятычнага выхавання, далучэння дзяцей да роднай мовы, гісторыі і культуры. Тут працуюць сапраўдныя энтузіясты краязнаўства, чые выхаванцы не раз былі адзначаны на абласных і рэспубліканскіх конкурсах”, — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён пажадаў усім прысутным, каб гэтыя пачынанні знайшлі сваё прадаўжэнне і ў новай школе. “Для нас важна, каб кожны выпускнік пакідаў сцены школы сапраўдным грамадзянінам, патрыётам сваёй краіны”, — дадаў ён. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай школы, умовамі для навучання і выхавання школьнікаў. Прэзідэнт зайшоў у гульнявы пакой дашкольнай групы, кабінет пачатковых класаў, аўдыторыі гісторыі, інфарматыкі, матэматыкі, беларускай мовы і літаратуры, спартзалу, паглядзеў, як арганізавана харчаванне школьнікаў у сталовай. Кіраўнік дзяржавы таксама пагаварыў з бацькамі, якія адправілі першы раз у новую школу сваіх дзяцей. Закрануў Прэзідэнт і тэму адраджэння Палесся. “Калі я паставіў задачу адрадзіць Палессе, палешукі насцярожыліся: вось прыедуць, маўляў, усё затопчуць і разбураць. Але мэта гэтай праграмы ў тым, каб сюды ніхто неарганізавана не пайшоў і нічога не парушыў”, — падкрэсліў Прэзідэнт. Ён адзначыў, што ў палескі край неабходна прыцягваць усё больш турыстаў. Тутэйшая, па-свойму унікальная прырода будзе асабліва цікавая гасцям з іншых краін. “Праграма адраджэння Палесся — гэта не значыць акультурыць усё і ўся без разбору. Мы ні ў якім выпадку не павінны сапсаваць тое, што ёсць”, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён дадаў, што ў гэтым рэгіёне жывуць цывілізаваныя працавітыя людзі, але цяпер яны павінны змагчы ўзяць грошы за сваю працу. “Паглядзіце, як зарабляюць на гэтым еўрапейцы. Дык і мы павінны гэтаму вучыцца”, — адзначыў Прэзідэнт.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter