Роман в стихах «Евгений Онегин» собираются экранизировать в стиле «Великого Гэтсби»

У сучаснай манеры

Экранізацыю распрацоўвае расійска-армянскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Сарык Андрэасян. Гледачы ведаюць яго па карцінах «З Новым годам, мамы!», «Службовы раман. Наш час», «Роба», «Дзяўчаты бываюць розныя». Сёлета павінна выйсці знятая пастаноўшчыкам камедыя «Гудбай, Амерыка» з Дзмітрыем Нагіевым і Надзеяй Міхалковай.


Ідэя Сарыка — зрабіць стужку па творы Аляксандра Пушкіна ў стылі «Вялікага Гэтсбі» База Лурмана.

— Хачу зняць «Анегіна», заха­ваў­шы эпоху, але пры гэтым зра­біў­шы яго ў сучаснай манеры. Мы цяпер пішам сцэнарый — павольна, скрупулёзна, таму што там вельмі шмат нюансаў, — расказаў пастаноўшчык партала filmpro.ru. — Гэту гісторыю ведаюць усе. Усе яе захочуць убачыць. Яна павінна быць зроблена вельмі тонка, каб не выклікаць хейт, каб не казалі, што зноў на святое замахваюцца.

Да твора «Яўген Анегін» звяртаўся не адзін кінарэжысёр. Першую карціну па рамане ў вершах зняў яшчэ ў 1911 годзе рэжысёр Васіль Ганчароў. Фільм быў чорна-белы і нямы.

mila@sb.by

Фото blognews-test.am

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter