У суботу на работу

Ва ўсіх раёнах Мінска пройдуць суботнікі па прыбіранні смецця

Ва ўсіх раёнах Мінска пройдуць суботнікі.

У першую чаргу ў час іх прыбяруць смецце, камунальнікі і добраахвотнікі будуць фарбаваць лавачкі і дзіцячыя пляцоўкі, падстрыгаць кусты.

— Мы пачынаем у 9.00, — гаворыць Таццяна Несцяровіч, намеснік дырэктара па добраўпарадкаванні ЖРЭА Цэнтральнага раёна Мінска. — Гэта будзе ўжо наш другі суботнік з пачатку года. На жаль, у першы раз жадаючых далучыцца да камунальнікаў было няшмат. Зараз, спадзяёмся, добраахвотнікаў збярэцца каля чатырохсот. Граблямі і венікамі ўсіх забяспечым.

— Мы працуем з учарашняй раніцы, — расказваюць у ЖРЭА Ленінскага раёна Мінска. — Працы шмат, таму лішнія рукі не перашкодзяць. Каб сабраць людзей, мы ўжо даўно развесілі на дамах аб’явы, у якіх запрашалі на сённяшні суботнік. Далучыцца да нас можна з 9.00. У планах на сакавік — разабрацца са смеццем, у красавіку пачнём садзіць дрэвы.

Праходзіць гарадскія суботнікі будуць на працягу двух месяцаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter