У суботу на касмадроме

У краіне пройдзе этап Кубка свету па ракетна-мадэльным спорце

Каля Гродна пройдзе этап Кубка свету па ракетна-мадэльным спорце.

— У надыходзячыя выхадныя каля вёскі Путрышкі прадстаўнікі васьмі краін будуць змагацца за перамогу ў запуску мадэляў ракет, — паведаміў загадчык лабараторыі ракетна-касмічнага мадэліравання абласнога цэнтра творчасці навучэнцаў Аляксандр Ліпай. — Адкрыццё спаборніцтваў прымеркавана да Дня касманаўтыкі: у суботу ў неба ўзляціць копія ракеты «Усход-1».

Гледачоў запрашаюць наведаць «касмадром» у нядзелю — у першай палове дня тут пройдуць самыя відовішчныя запускі радыёкіраваных мадэляў ракет. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter