Английский парк появится к концу года в Коссово

У стылі ХІХ стагоддзя

Рэканструкцыя Косаўскага палацава-паркавага ансамбля вядзецца з 2008 года. Працы на аб'екце ўжо выйшлі на завяршальную стадыю. У студзені ў сценах палаца запрацаваў рэстаран, у сакавіку адкрылася гасцініца на шэсць нумароў, стылізаваных пад ХІХ стагоддзе. У інтэр'еры — цяжкія парчовыя шторы, ляпніна на сценах і гэтак далей. Чакаецца, што ў другой палове года будзе ўведзена ў строй першая чарга палацава-паркавага ансамбля.


На гэты год запланавана таксама стварэнне англійскага парку, які быў у Пуслоўскіх. Яго плошча, паведамляе БЕЛТА, складзе больш за 9 га. Тут высадзяць папулярныя ў магнатаў XIX стагоддзя дрэвы і кусты. Вядома, што ў парку Пуслоўскіх было больш за 130 відаў раслін, прывезеных з розных куткоў свету. Усё гэта пастараюцца аднавіць. Мяркуецца, акрамя раслін, парк упрыгожыць фантан. Аднаўленне паркавай і воднай сістэм пачнецца ўжо ў гэтым месяцы.

mila@sb.by

Фота БЕЛТА.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter