«У школу іду вучыцца, у шпіталь – лячыцца. А ў бібліятэку – для ўзаемін»

У книжнай сферы яна ўжо трыццаць год. Але ў працоўнай кніжцы ўсяго только адзін запіс — Іёды. Таму не дзіўна, што гэта сельская бібліятэка даўно стала для яе нечым большым і блізкім. Калі заходзіш у памяшканне, адразу кідаецца ў вочы ўтульнасць і густ гаспадыні: паміж акуратных кніжных паліц красуюцца вазоны з кветкамі, развешаны дзіцячыя малюнкі, выстаўлены часопісы, фотаздымкі чытачоў. Здаецца, што трапіў у кніжны храм, стварыць які мог толькі чалавек, улюбёны ў сваю справу.

Загадчык Іёдскай бібліятэкі — філіяла № 22 Шаркаўшчынскай ЦРБ — Галіна ЯБЛОНСКАЯ ведае, як і чым «адваяваць» юнага чытача ў камп`ютара.

У книжнай сферы яна ўжо трыццаць год. Але ў працоўнай кніжцы ўсяго только адзін запіс — Іёды. Таму не дзіўна, што гэта сельская бібліятэка даўно стала для яе нечым большым і блізкім. Калі заходзіш у памяшканне, адразу кідаецца ў вочы ўтульнасць і густ гаспадыні: паміж акуратных кніжных паліц красуюцца вазоны з кветкамі, развешаны дзіцячыя малюнкі, выстаўлены часопісы, фотаздымкі чытачоў. Здаецца, што трапіў у кніжны храм, стварыць які мог толькі чалавек, улюбёны ў сваю справу.

Напэўна, Галіне Парфір’еўне лёсам было наканавана сяброўства з кнігай. Калі яна нарадзілася (а здарылася гэта дома), адразаць пупавіну не было каму. Зрабіла гэта бабуля. Прычым адрэзала якраз на кнізе. Ці і сапраўды прызванне, ці звычайнае супадзенне, але насамрэч нейкая таемная моцная цяга да надрукаванага слова ў дзяўчынкі праявілася яшчэ з дзяцінства. Маці, Станіслава Станіславаўна, хоць і скончыла толькі чатыры класы польскай школы, але займалася самаадукацыяй і ведала шмат урыўкаў з «Пана Тадэвуша» Міцкевіча. І дачку прыахвоціла да чытання. У школе Галіна вучылася на выдатна, чым, дарэчы, і заслужыла падарунак ад дырэктара — кнігу Дзеружынскага «Добры ветрык». Гэта быў яе першы кніжны сябра, якога яна любіла дэкламаваць з выразнасцю перад малодшымі слухачамі. Ды і зараз не супраць зрабіць гэта. Праўда, публіка зусім іншая. Але гэта не так важна: тая дзіцячая любоў да кніжнага слова засталася на ўсё жыццё.

— Мне ўвогуле здаецца, што чалавек, які не чытае, развучваецца думаць, робіцца нецікавым, панурым, — разважае Галіна Парфір’еўна. І затым, усміх- нуўшыся, дадае. — Я не ўяўляю, што так магчыма. Нават калі ў адпачынку, усё роўна сюды цягне. Дні два-тры трымаюся, а пасля здаюся: зноўку прыходжу сюды і блукаю сярод паліц, любуюся маімі даражэнькімі.

Так Галіна Яблонская называе кнігі. І, дарэчы, сваіх юных наведвальнікаў з малых гадоў прывучае да літаратурных лабірынтаў. Сёння дзяўчаткі і хлопчыкі менш чым раней чытаюць і часцей аддаюць перавагу камп’ютарам і відэатэхніцы, але бібліятэкарша не здаецца. Шукае, чым іх зацікавіць і прывабіць.

— Камп’ютар — першы памочнік і сябра школьніка, але жывыя, шчырыя зносіны, асабліва ў такім узросце, нічым не падменіш, — дзеліцца сакрэтам жанчына. — Таму дзеці з задавальненнем адклікаюцца на розныя мерапрыемствы. Разам мы праводзім гутаркі, інфармацыйныя гадзіны, гуляем з прыказкамі, віншуем лепшых чытачоў, а летам ходзім у паходы. З асаблівым поспехам праходзяць у нас сустрэчы з пісьменнікамі. Нашымі, мясцовымі — Кацярынай Сосна і Міледзіем Кукуць. Дзецям заўсёды вельмі цікава і неяк ганарова атрымать настаўленні ад сапраўдных майстроў слова, задаць ім пытанні, пачуць гісторыі «нараджэння» іх твораў. Вось толькі нядаўна скончыўся тыдзень дзіцячай кнігі...

І Галіна Парфір’еўна запрашае пагля- дзець летапіс. У прыгожым, з пурпурным замшавым пераплётам альбоме «жыве» гісторыя бібліятэкі: вось фотаздымкі лепшых чытачаў, а па суседству ўсміхаюцца ўдзельнікі конкурсу «Мама, тата, я — чытаючая сям’я», выступленні бібліятэкара на бацькоўскім сходзе. А побач — нейкія жаночыя вячоркі…

— Гэта нашы местачковыя прыгажуні. І па сумяшчальніцтву — сямейныя «археолагі», — інтрыгуе жанчына. — Неяк мне прыйшла думка арганізаваць экскурсію ў гісторыю сваёй сям’і. Вось і дала аб’яву: «Чтобы вспомнить, какими мы были, загляните в семейный альбом». І, што цікава, удзельніцы вельмі актыўна адгукнуліся. І разам са сваімі ўспамінамі прыносілі старыя рэчы — сямейныя рэліквіі свайго роду.

Хтосьці прадэманстраваў кнігу, якой ужо 112 год, а хтосьці — пажоўклую ад часу кашульку з хрэсьбін, якой 55 год, ці даўнейшы падсвечнік альбо вышываны ручнік. І абавязкова распавядалі, чым менавіта яны дарагія ім. Гэта было настолькі шчыра і душэўна, што некаторыя ўдзельніцы не змаглі стрымаць слёз. Нават не ўсім жадаючым хапіла часу выступіць. Так спадабалася, што вырашылі яшчэ раз сабрацца.

— Ведаеце, у шпіталь ідуць лячыцца, у школу — вучыцца, у канцылярую — за даведкай, а ў бібліятэку — для ўзаемін, — раскрывае сакрэт Галіна Парфір’еўна. — Часцяком нам не хапае часу для таго, каб шчыра, адкрыта пагаварыць, абмяняцца думкамі, абмеркаваць штосьці ці нават проста сабрацца, каб папіць кавы з шакаладным пірагом. Здаецца, бачым адна адну штодзень, але ў кожнай — свае клопаты, справы. Вось і прывучаю да такіх вясковых вячорак. Спадзяюся, што з цягам часу яны стануць нашай іёдскай візітоўкай.

НА ЗДЫМКУ: Галіна ЯБЛОНСКАЯ ператварыла мясцовую бібліятэку ў сапраўдны кніжны «храм».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter