“У сераду радзілася, да ўсяго прыгадзілася”.

Ці праўда, што нашы продкі лічылі сераду нешчаслівым днём?

Ці праўда, што нашы продкі лічылі сераду нешчаслівым днём?

Серада — сярэдні дзень тыдня, які нясе ў сабе жаночы пачатак па сваім родавым вызначэнні. Разам з тым у парадкавай нумарацыі гэтаму дню адпавядае лічба 3, якая здавён з’яўлялася сімвалам мужчынскага пачатку. Гэта супярэчлівасць і стала асновай стрыманых адносін да гэтага дня з боку ўсходнеславянскіх народаў.
У славян-хрысціян серада лічыцца нешчаслівым днём, посным, таму што менавіта ў гэты дзень Іуда Іскарыёт здрадзіў свайму настаўніку Ісусу Хрысту. Адсюль у асяроддзі беларусаў нарадзілася маральна-этычная рэгламентацыя, якая тычыцца паводзін чалавека ў гэты дзень: “Хто ў сераду мяса не есць, таму Бог менш выпрабаванняў дасылае”. Калі яе прытрымлівацца, перакананы старыя людзі, то жыццёвы шлях чалавека будзе больш лёгкім ды і пасля смерці таксама.

  • Калі серада прыпадала на малады Месяц, то гэты час лічыўся спрыяльным для пачатку будаўніцтва печы або новага дома.
  • Травы, якія выкарыстоўваюць для лячэння дзяцей (ад кашлю, спуду, для купання), народныя знахары збіралі абавязкова ў сераду.
  • Лічылася: сон, які вы прыснілі ў ноч з серады на чацвер, мае пэўную ступень прароцтва, прадказання.
  • У той жа час у сераду нельга адпраўляцца ў далёкі шлях, бяліць печ, прасці, хадзіць у сваты; непажадана таксама купаць дзяцей, якія нарадзіліся ў гэты дзень тыдня.
  • Хто ў сераду нарадзіўся, лічыцца здатным да любой справы. Нездарма кажуць: “У сераду радзілася, да ўсяго прыгадзілася”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter