У Рызе вывучаюць Беларусь. Беларуская асноўная школа ў Рызе рыхтуецца да наваселля: з сёлетняга навучальнага года яна будзе займаць асобнае крыло сярэдняй школы № 86.

Сёння ў памяшканнях, якія выдзелены пад школу, рыжскія гарадскія ўлады завяршаюць рамонт. А Міністэрства адукацыі Беларусі сумесна з іншымі міністэрствамі па даручэнню кіраўніка нашай дзяржавы і ўрада вырашаюць пытанне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі адзінай у Латвіі беларускай школе.

Сёння ў памяшканнях, якія выдзелены пад школу, рыжскія гарадскія ўлады завяршаюць рамонт. А Міністэрства адукацыі Беларусі сумесна з іншымі міністэрствамі па даручэнню кіраўніка нашай дзяржавы і ўрада вырашаюць пытанне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі адзінай у Латвіі беларускай школе.

Гісторыя гэтай унікальнай навучальнай установы звязана з дзейнасцю беларускага таварыства “Світанак” і пачалася яшчэ ў 1989 годзе, калі пры сярэдняй школе № 15 горада Рыгі адкрыўся першы беларускі клас. У 1994 годзе класаў было ўжо чатыры, рыжская асноўная беларуская школа атрымала свой цяперашні статус і памяшканне пустуючага дзіцячага сада.
У беларускай школе 9 класаў — 115 вучняў і 22 педагогі. Яна працуе ў адпаведнасці з агульнаадукацыйнымі стандартамі і навучальнымі праграмамі Латвіі, а яе выхаванцы вывучаюць беларускую мову і літаратуру, гісторыю свайго народа. Яны наведваюць нацыянальныя культурна-адукацыйныя гурткі, іграюць і спяваюць у фальклорна-музычным ансамблі “Вавёрачка”, пішуць мастацкія творы ў студыі “Вясёлка”.
Беларускае пасольства забяспечвае школу мастацкай літаратурай і падручнікамі, яе настаўнікі праходзяць курсы павышэння кваліфікацыі ў нашай краіне. Мінская гімназія № 23 заключыла з Рыжскай беларускай школай дагавор аб супрацоўніцтве. Мінскія і рыжскія беларусы перапісваюцца пры дапамозе электроннай пошты, ездзяць у госці і наладжваюць для сваіх замежных равеснікаў паходы ў музеі і цікавыя экскурсіі. Некалькі выпускнікоў рыжскай школы, скончыўшы каледжы, паступілі ў беларускія ВНУ.
— Міністэрства адукацыі плануе аказаць дапамогу Рыжскай беларускай школе не толькі навучальнай літаратурай, але і тэхнічнымі сродкамі навучання, абсталяваннем, — гаворыць начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Юрый Гладкоў. — Даручэнне кіраўніка дзяржавы прадугледжвае новы, больш высокі ўзровень арганізацыі ўзаемаадносін вучняў і педагогаў беларускай школы з іх равеснікамі і калегамі на этнічнай радзіме. Мы вырашаем пытанне аб тым, як будуць выглядаць нашы сувязі на новым этапе.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter