У рытме «Браслаўскіх зарніц»

У пятніцу пачнецца міжнароднае свята «Браслаўскія зарніцы»

У пятніцу пачнецца міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы».

Акрамя мясцовых жыхароў, завітаюць на яго прадстаўнікі з дзесяці краін, сярод якіх — расіяне, сербы, латвійцы і нават кітайцы. Гасцей чакае гала-канцэрт з удзелам шматлікіх мастацкіх калектываў, свята дзіцячай творчасці, абласны агляд-конкурс «Браслаўская харавая асамблея». Асноўныя пляцоўкі, на якіх разгорнуцца самыя відовішчныя падзеі, — гарадская плошча, касцёл Нараджэння Дзевы Марыі, Замкавая гара, лесапарк «Леснічоўка».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter