У "БАТЭ" — чорныя днi

Аднавiлiся гульнi чэмпiянату краiны па футболе. чарговы восьмы тур аказаўся багатым на нечаканыя падзеi.
Адразу тры клубы змянiлi сваiх галоўных трэнераў. На капiтанскiя мосцiкi брэсцкага “Дынама” i наваполацкага “Нафтана” прыйшлi Уладзiмiр Курнеў i Вячаслаў Акшаеў. Праўда, яны не паспелi прайсцi лiцэнзаванне ў федэрацыi, таму гульнёй футбалiстаў кiравалi iх памочнiкi. Брэсцкiя футбалiсты выйгралi — 3:0. Прычым апошнi забiты мяч на рахунку Рамана Васiлюка, якi ўзначальвае таблiцу бамбардзiраў, – 6 галоў. Кiраўнiк “Дынама-Мiнск” Юрый Чыж у сваiм стылi зноў памяняў трэнера – замест расiянiна Пятра Шубiна каманду вывеў на поле яшчэ дзеючы футбалiст Юрый Шуканаў. Але “дынамаўцы” прайгралi. “Гомель” гуляў мацней i забiў два “сухiя” мячы. Спатыкнуўся лiдэр – сталiчны клуб “Тарпеда-СКА”. У Гродне мiнчане згулялi ўнiчыю з “Нёманам” – 2:2. У Салiгорску “Шахцёр” разграмiў “БАТЭ” – 5:1. Што творыцца ў камандзе Юрыя Пунтуса? Вiдаць, маладыя барысаўчане не адышлi яшчэ ад няўдалага выступлення на маладзёжным чэмпiянаце Еўропы. “МТЗ-РІПА” прайграў “Славii” – 1:4, “Днепр-Трансмаш”—“Дарыдзе” – 0:1, жодзiнскае “Тарпеда” выйграла ў “Белшыны” – 3:0, а вiцебскi “Лакаматыў” – у “Зоркi-ВА-БДУ” – 4:1. Турнiрную таблiцу ўзначальвае “Тарпеда-СКА” – 19 ачкоў, па 16 – у жодзiнскага “Тарпеда” i мiнскага “Дынама”, на ачко менш – у “Славii”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter