260 нетрезвых водителей за три дня: экипажи ДПС ГАИ в новогодние праздники усиленно выявляют нарушителей за рулем

У праміле ад бяды

Адзначыў, выпiў, за руль — няправiльная логiка, якой, на жаль, некаторыя грашаць. Нецвярозыя вадзiцелi — патэнцыяльныя забойцы за рулём. Таму ў паслясвяточныя днi экiпажы ДПС ДАI ўзмоцнена нясуць службу. За першыя тры днi новага года на дарогах краiны iмi спынены 260 нецвярозых вадзiцеляў i 344 пешаходы. У дарожны рэйд адправiўся i наш карэспандэнт.

Заступаю на дзяжурства разам з экiпажам ДПС спецыяльнага падраздзялення па забеспячэннi дарожнай бяспекi ДАI ГУУС Мiнгарвыканкама.

Такая служба

Заступаю на дзяжурства разам з экiпажам ДПС спецыяльнага падраздзялення па забяспячэннi дарожнай бяспекi ДАI ГУУС Мiнгарвыканкама. Правяраем вадзiцеляў выбарачна, звяртаючы асаблiвую ўвагу на дзiўныя паводзiны — напрыклад, калi яны рэзка змяняюць курс або робяць незразумелыя манеўры, прыкмецiўшы нас. Таксама нашу ўвагу прыцягваюць змерзлыя непрагрэтыя машыны, якiя толькi адправiлiся ў дарогу, i з запацелым шклом.

За першыя гадзiны праверкi нiводнага нецвярозага вадзiцеля не выявiлi. Траплялiся стомленыя i «памятыя», але без вiдавочных прыкмет алкагольнага ап’янення — iх гаворка выразная, вочы без пачырваненняў, трэмару рук няма i хада ўпэўненая. Адначасова iнспектары ДПС ДАI правяраюць i ўсе неабходныя дакументы — пасведчанне вадзiцеля, страхоўку, цi пройдзены тэхагляд. За першыя тры днi года на дарогах краiны выяўлена 505 бяспраўнiкаў.

Правяраем вадзiцеляў выбарачна.

Чарговая праверка дакументаў, спынiлi таксi з запацелым шклом. Вадзіцель прыкметна нервуецца. Iнспектары ДАI просяць яго прайсцi ў патрульную машыну. У салоне, у цяпле можна больш выразна ўлавiць пах алкаголю.

— Вы ўжывалi алкаголь? Як даўно? — задае пытаннi iнспектар.

— Сёння не пiў. Напярэдаднi ўвечары выпiў крыху пiва, — вочы таксiста Юрыя па-здраднiцку блiшчаць.

Інспектары ДПС ДАI правяраюць i ўсе неабходныя дакументы — пасведчанне вадзiцеля, страхоўку, цi пройдзены тэхагляд.

Кожны такi дыялог запiсваецца на вiдэарэгiстратар — у патрульнай машыне i на грудзях iнспектараў. Сумненнi, як i пары алкаголю, што выдыхае таксiст, лунаюць у салоне патрульнай машыны. Таму Юрый адпраўляецца з намi ў аддзяленне медыцынскай экспертызы, што на вулiцы Мiнiна. Якраз недалёка, 10 хвiлiн язды. Добра, што ў таксi не было пасажыраў, — паездка была б безнадзейна сапсавана.

Юрый будзе дзьмуць

Дапушчальны ўзровень алкаголю ў крывi вадзiцеляў — 0,29 прамiле. Яго правяраюць на спектрафатометры.

— Рукамi трубку не чапайце, набярыце поўныя лёгкiя паветра i дзьмiце, пакуль рухаецца шкала на дысплеi, — медсястра падносiць трубку да рота вадзiцеля.

Дапушчальны ўзровень алкаголю ў крывi вадзiцеляў — 0,29 прамiле. Яго правяраюць на спектрафатометры.

Апарат спачатку сам сябе прадзьмуў паветрам. Таксiст пачаў дзьмуць, шкала павольна папаўзла. I паказала 0,19 прамiле. Пашанцавала Юрыю: спiрт паспеў растварыцца ў яго арганiзме да дапушчальных канцэнтрацый.

За язду ў нецвярозым стане, перадачу кiравання чалавеку ў стане алкагольнага ап’янення або адмову ад праходжання медагляду вадзiцелю пагражае штраф ад 50 да 100 базавых, а таксама пазбаўленне права кiравання любым транспартам на 3 гады. За паўторнае кiраванне ў стане алкагольнага ап’янення — канфiскацыя транспарту. Бяспраўнiкам пагражае штраф ад 5 да 20 базавых, а за такое ж паўторнае парушэнне прадугледжаны штраф ужо ад 20 да 50 базавых велiчынь або адмiнiстрацыйны арышт.

Чарговая праверка дакументаў, спынiлi таксi з запацелым шклом. Вадзіцель прыкметна нервуецца.

Рэйды па выяўленні нецвярозых вадзіцеляў працягнуцца.

ikras@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter