Художников, скульпторов, фотографов и критиков приглашают к участию в конкурсе «Национальная премия в изобразительном искусстве»

У пошуках лепшых

У другі раз у гісторыі нашай краіны назавуць лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва. Заяўкі ад прэтэндэнтаў на ўзнагароду прымаюцца да 16 красавіка.


Конкурс праводзіцца ў мэтах адраджэння, развіцця і папулярызацыі лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнага выяўленчага мастацтва, павышэння прафесійнага майстэрства, выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі. Арганізатары конкурсу — Міністэрства культуры, Мінскі гарадскі і Мінскі абласны выканаўчыя камітэты, Нацыянальны гістарычны музей. Да ўдзелу дапускаюцца аўтары твораў выяўленчага мастацтва ў любых відах, жанрах, мастацкіх тэхніках, а таксама аўтары артыкулаў аб выяўленчым мастацтве, створаных за апошнія тры гады. Ацэньваць работы будзе журы, у якое ўвойдуць прафесійныя мастацтвазнаўцы, мастакі, крытыкі і іншыя спецыялісты.

Пераможцаў назавуць у некалькіх намінацыях: «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура», «Дызайн», «Актуальнае мастацтва» (арт-аб'ект, інсталяцыя), «Мастацкая фатаграфія», «Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Мастацтвазнаўства і крытыка», «Творчы дэбют».

Лаўрэаты атрымаюць грашовую прэмію ў памеры 100 базавых велічынь, дыплом і спецыяльную ўзнагароду. Па рашэнні арганізацыйнага камітэта асобныя творчыя работнікі могуць быць узнагароджаны дыпломамі «За ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва», «Мецэнат выяўленчага мастацтва» і спецыяльнымі прызамі. Прадстаўнікі творчай моладзі, якія будуць адзначаны ў намінацыях, змогуць прэтэндаваць на падтрымку спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. Плануецца, што па выніках конкурсу адбудзецца выстава ў Палацы мастацтваў і будзе выдадзены каталог твораў.

Заяўкі ад прэтэндэнтаў на прэмію прымаюцца дырэкцыяй конкурсу — Нацыянальным гістарычным музеем.

mila@sb.by

Фото histmuseum.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter