— Для археолагаў створаны ўсе неабходныя ўмовы для таго, каб правесцi фундаментальныя даследаваннi на плошчы каля двух гектараў, — падкрэслiў намеснiк дырэктара.

Раскопкi дазваляюць па-новаму ацанiць гiстарычную значнасць калыскi нашай дзяржаўнасцi — Полацка. Вадзiм Лакiза адзначыў: культурны пласт на тэрыторыi Верхняга замка вагаецца ад 1,5 да 7 метраў, што робiць даследаваннi складанымi ў плане правядзення i фiнансава затратнымi, аднак важнымi i неабходнымi для беларускай гiсторыi i культуры.
Работы яшчэ не завершаны, але ўжо сёння можна падвесцi прамежкавыя вынiкi. Падчас раскопак выяўлены фундамент храма XII—XIII стагоддзяў, а таксама драўляныя будоўлі XII—XVIII стагоддзяў: падклець, калодзеж, вымастка двара, фрагменты вулiц. У культурным пласце захавалiся некаторыя арганiчныя артэфакты — гiркi, пломбы, усходнееўрапейскiя манеты, амфары. Устаноўлена, што выяўленыя прадметы размяшчалiся на плошчы, якая раней магла выкарыстоўвацца як месца для старажытнага рынку. Самая каштоўная знаходка — нацельны крыжык скандынаўскага тыпу Х стагоддзя.

Беларуская археалогiя развiваецца ў розных напрамках. Па словах старшынi Савета маладых вучоных Iнстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Сяргея Лiневiча, нядаўна створана група па падводнай археалогii, якая працуе па новых методыках. Некаторыя супрацоўнiкi прайшлi падрыхтоўку, дзякуючы якой могуць праводзiць падводныя даследаваннi.
grudnitskiy@sb.by