Принять участие в археологической экспедиции в Мядельский район может любой желающий

У пошуках скарбаў

Двухтыднёвую археалагічную экспедыцыю ў Мядзельскі раён арганізоўваюць сумесна Нацыянальны гістарычны музей, Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава Белдзяржуніверсітэта і Беларускі музей народнай архітэктуры і побыту. Прыняць удзел у ёй запрашаюць усіх жадаючых, у тым ліку непаўналетніх. Галоўнае патрабаванне да кандыдатаў — цікавасць да гісторыі роднай краіны і жаданне дапамагчы беларускай навуцы. Старт экспедыцыі — 15 ліпеня, фініш — праз два тыдні 30 ліпеня. Дарэчы, неабавязкова адпраўляцца ў экспедыцыю на ўвесь гэты час — далучыцца да навукоўцаў можна і на некалькі дзён.

akcenty.com

У гэтым палявым сезоне экспедыцыя працягне даследаванні бескурганных пахаванняў культуры смаленска-полацкіх доўгіх курганоў перыяду ранняга сярэдневякоўя каля вёскі Наўры. Самыя раннія раскопкі тут праводзілі ў 1930-я гады польскія даследчыкі, потым капалі ў 1990-я. Сучасныя навукоўцы працягваюць традыцыі папярэдніх даследчыкаў. Мяркуецца, што сёлета атрымаец­ца цалкам раскапаць пахаванне і вызначыць яго межы і пло­шчу. У мінулыя гады на месцы раскопак каля вёскі Наўры былі знойдзены кераміка, косці, скроневыя кольцы, элементы галаўных убораў, кавалачкі бранзалетаў, трымальнікі для падвесак. Напэўна, нямала скарбаў адкрые мядзельская зямля і сёлета.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter