У памяць аб загінуўшых

У Віцебску да 70-годдзя вызвалення будзе закладзена алея

У Віцебску непадалёк ад абласной клінічнай бальніцы і дзіцячага дома ў гонар 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будзе закладзена алея.

Семдзесят дубоў і клёнаў высадзяць тут прадстаўнікі гарвыканкама, грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый. Акрамя таго, у час суботніка гараджане прывядуць у парадак усе памятныя месцы абласнога цэнтра, у тым ліку воінскія могілкі на Успенскай горцы і ў парку імя 40-годдзя камсамола. А вось работнікі аблвыканкама на чале з кіраўніком Віцебскай вобласці Аляксандрам Косінцам будуць працаваць на рэканструкцыі мемарыяла загінуўшым воінам і добраўпарадкаванні цэнтральнай плошчы будучай сталіцы рэспубліканскіх «дажынак» у Гарадку. Аналагічныя акцыі па падрыхтоўцы да юбілею пройдуць ва ўсіх гарадах і вёсках Віцебшчыны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter