У Слаўгарадзе ў час святкавання 70-годдзя вызвалення раёна ўрачыста перазахавалі астанкі салдата Вялікай Айчыннай.
Невядомы абаронца, які загінуў у 1941-м непадалёк ад вёскі Аляксандраўка, зараз пахаваны ў гарадскім парку.
— Усяго ў раёне сёння 120 брацкіх магіл, дзе пахавана каля 10 тысяч салдат. Большасць з іх загінулi ў 1943 годзе пры вызваленні нашай зямлі ад фашысцкіх захопнікаў, — удакладніла намеснік старшыні Слаўгарадскага райвыканкама Святлана Язерская.
Каб аддаць даніну памяці герояў, у мінулую суботу ў Слаўгарадзе сабраліся ветэраны, прадстаўнікі абласной і раённай улады, родныя загінуўшых, грамадскасць, мясцовыя жыхары. У гонар салдат Вялікай Айчыннай у горадзе быў адкрыты памятны знак — дывізіённая пушка Д-44.