Режиссер Александр Гарцуев поиронизировал над жаждой молодежи к перемене мест

У Маскву, Маскву!

Вядомую п’есу таленавітага беларускага драматурга Віталя Каралёва “Москоу дримин” паставіў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі яго мастацкі кіраўнік Аляксандр Гарцуеў. Жанр трагікамічнай гісторыі пазначаны як “тролінг у адной дзеі”.


Тэатралы, мабыць, памятаюць пастаноўку “Москоу дримин” рэжысёра Аляксея Кузьміцкага, якая прымала ўдзел у Міжнародным маладзёжным тэатральным форуме “M.@rt.кантакт”. І новая версія п’есы пад назвай “Білет на брэсцкі цягнік” таксама адрасавана перш за ўсё маладому гледачу. Гэта гісторыя пра пошукі шчасця і спробу самарэалізацыі на чужыне. Адвечны “сюжэт выхавання”: галоўны герой Вадзім, звычайны малады беларус з вышэйшай адукацыяй, з’язджае ў Маскву, дзе ў яго адбываецца сапраўдны крах і ў працы, і ў асабістым жыцці. Але разам з тым парадаксальным чынам ён набывае ўнутраную эмацыянальную сталасць, разумее, што не варта ганяцца за міражамі. У спектаклі шмат гумару і танцаў. Акрамя маладых акцёраў, у нечаканым камедыйным амплуа паўстае і таленавіты майстар сцэны РТБД, акцёр Андрэй Дабравольскі. Яго Сярожа гаворыць фальцэтам і любіць віскі. У спектаклі ўвогуле многа так званых актуальных прыкмет часу. Але ўсё ж такі не зусім зразумела, каго троліць Аляксандр Гарцуеў сваім спектаклем: аўтара, гледачоў ці самога сябе.

pepel@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter