У Мінску

ў Дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі адкрылася першая ў краіне школа скейтбордынгу. Заняткі будуць праводзіцца ў дзвюх групах у залежнасці ад узросту (8—11 гадоў і 12—15 гадоў) і ўзроўню папярэдняй падрыхтоўкі.

У Верхнядзвінску ля аўтамабільнага моста праз раку Дрыса аўтамабіль “Форд-Мандэа” з’ехаў з моста і, некалькі разоў перевярнуўшыся, апынуўся ўверх калёсамі ў рацэ на глыбіні 1,2 м і за 2 м  ад берага. Кіроўца знаходзіўся ў вадзе ля берага без прытомнасці, а пасажыр заставаўся ўнутры аўтамабіля і не змог выбрацца самастойна. Ратавальнікі з дапамогай міліцыі вызвалілі палонных.

У Шумілінскім раёне судовы выканаўца за два гады працы здзейсніў крадзеж бюджэтных грашовых сродкаў на агульную суму 190 млн рублёў.

У Малайзіі знакаміты французскі скалалаз Ален Рабер — “Чалавек-павук” — забраўся на небаскроб “Петронас”. На досвітку ён незаўважна пракраўся міма паста аховы і ўскарабкаўся па знешняй сцяне будынка на самы верхні — 88-ы паверх.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter