Стаўка ў акцыянерным таварыстве “Докшыцкі райаграсэрвіс” зроблена на малочную галіну

У Луцэвiча лоўка iдзе падборка

НЕЗДАРМА стаўка ў акцыянерным таварыстве “Докшыцкі райаграсэрвіс”, якое мае звыш 10 тысяч гектараў сельгасугоддзяў, зроблена менавіта на малочную галіну. Сёлета тут запушчаны комплекс на 2,5 тысячы галоў з замкнутым цыклам утрымання жывёлы. Новабудоўля пачынае даваць аддачу. Надоі там значна вышэйшыя, чым на іншых фермах — 20 кілаграмаў малака ад каровы ў суткі. Звыш 15 тон яго, або на 30 працэнтаў больш, чым летась, прадае гаспадарка штодзённа. За месяц “малочныя грошы” папаўняюць касу райаграсэрвісу на 2,5 мільярда рублёў.


Дырэктар Васіль ВАСЮКОВІЧ і механізатар Уладзімір ЛАЎЦЭВІЧ.

Важна і тое, што там умела выкарыстоўваюць выпасы, і гэта дазволіла дадаткова перадаць для сенажацяў ажно 100 гектараў, з якіх нарыхтавалі паўтары тысячы тон сенажу. А ў цэлым райаграсэрвіс не толькі першым завяршае ўборку траў першага ўкосу, але і лідзіруе па іх колькасці: 9 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.

— Выкарыстоўваем для траў пераважна тарфянікі, дзе высяваем аўсяніцу, кастрыцу, лісахвост, якія даюць багата сянажнай масы ў любое надвор’е, — патлумачыў дырэктар Віктар Васюковіч.

Ну а на самой уборцы траў, як і ў мінулыя гады, няма роўных Уладзіміру Лаўцэвічу, аднаму з лепшых камбайнераў рэспублікі. Такі ж ён і на ўборцы траў — падабраў з валкоў звыш 5 тысяч тон сянажнай масы. 

Пасля завяршэння ўборкі траў першага ўкосу механізаваны атрад райаграсэрвісу накіруецца на дапамогу іншым гаспадаркам.

Закончыў уборку траў першага ўкосу Віцебскі раён, на апошніх гектарах вядуць яе ў Дубровенскім і Аршанскім. Усяго па вобласці нарыхтавана 325,6 тысячы тон кармавых адзінак, або 7,4 цэнтнера на ўмоўную галаву жывёлы.

Уладзімір САУЛІЧ, “СГ”

saulich@bk.ru

Фота аўтара

Градус зашкаливает


ЮГО-восточные районы Полесья задыхаются от жары. На термометре стабильно под тридцать.


Уборка подгоревшей озимой ржи в КСУП «Совхоз «Коммунист» Ельского района

— Настоящего дождя не видели с августа прошлого года, — говорит председатель Лельчицкого райисполкома Михаил Комок. — Все зерновые уже пожелтели, но колос так и не налился. 

Сложное положение в Мозырском, Наровлянском, Лельчицком районах.

Помочь полешукам поспешили ученые. Главный специалист НПЦ НАН Беларуси по земледелию доктор сельскохозяйственных наук Михаил Кадыров рекомендовал убирать рожь, вернее, то, что от нее осталось. Есть еще время для пересева подгоревших культур рапсом или масличной редькой.

А вот ячмень еще может дождаться дождика. Но подкормить его надо обязательно.



Александр ШЕВКО, «СГ»

shevko@sb.by

Фото автора
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter