Национальный исторический музей подготовил эксклюзивный шоу-проект к 125-летию кинематографа

У Ліён, да Люм’ераў

Кожную суботу снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі будуць ладзіць кінапаказы, прысвечаныя гэтай вялікай падзеі. Наведвальнікам пакажуць два фільмы, паведамляе histmuseum.by. Адзін з іх — «Гісторыя адной вынаходкі» (Францыя, 2016) — раскажа, як Луі Люм’ер «прыдумаў кіно» ўсяго за адну зімовую ноч 1894 года, якое сусветнае гістарычнае значэнне мела яго вынаходка і якім магла быць яе назва, калі б сыны саступілі бацьку. Другая стужка называецца «Свет вачамі Люм’ераў» (Францыя, 2017). Фільм прадстаўляе 108 самых цікавых і экзатычных «люм’ераўскіх сюжэтаў», знятых з 1895 па 1905 год. Гэтыя сюжэты літаральна перавярнулі грамадскую свядомасць таго часу. Але і сёння яны ўяўляюць несумненную пазнавальную каштоўнасць.

wikimedia.org

Галоўная святочная падзея ў межах праекта «У Ліён, да Люм’ераў!» запланавана на 28 снежня. У гэты дзень адбудзецца віртуальнае слайд-падарожжа на радзіму кінематографа, у дом-музей сям’і Люм’ераў у Ліёне. Гасцям прэзентуюць адзіны на тэрыторыі Беларусі музейны прадмет-аналаг кінакамеры Cinematographe, а таксама пакажуць «першую дзясятку» — падборку кароткаметражных сюжэтаў, з публічнай дэманстрацыі якой 125 гадоў таму і пачаўся адлік гісторыі кінематографа.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter