У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску праходзіць выстава «40/40»

Мастацка-дакументальная выстава прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага паэта Максіма Багдановіча і 40-годдзя дзейнасці Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Гэта незвычайная экспазіцыя, расказвае вядучы навуковы супрацоўнік установы Ірына Мышкавец:


– На ёй прадстаўлены сорак прадметаў, якія належылі паэту. Акрамя таго, выстава – гэта своеасаблівы вынік працы некалькіх пакаленняў работнікаў музея, якімі мы ганарымся.

Выстава адлюстроўвае творчыя стасункі музея з нашчадкамі Максіма Багдановіча: у экспазіцыі знаходзіцца паштоўка з Гродна, якую маці паэта калісьці даслала сястры свайго мужа. 

Таксама да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча ўбачыла свет кніга з новай серыі «Народная бібліятэка» выдавецтва «Мастацкая літаратура», у якой надрукаваны выбраныя творы паэта, пракаментаваў галоўны рэдактар выдавецтва Віктар Шніп:

– Кніга адметная тым, што вершы, якія ў ёй змешчаны, выбіралі нашыя чытачы. Сярод іх – пісьменнікі, навукоўцы, студэнты. Большую колькасць галасоў сабраў раманс «Зорка Венера».

Фото: БЕЛТА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter