У лідарах — Біблія

Пра якія кнігі найчасцей пытаюцца ў кнігарнях Беларусі і свету?

Пра якія кнігі найчасцей пытаюцца ў кнігарнях Беларусі і свету?

Што пачытаць? Гэтае пытанне паўстае адразу пасля таго, як перагортваеш апошнюю старонку чарговай прачытанай кнігі. Хочацца і каб займальна было, і каб карысць якую атрымаць. Можна звярнуцца па параду да сяброў, настаўнікаў, калег па працы. А можна і рэйтынгі павывучаць. Недахопу ў такіх спісах сёння няма. Вызначэннем самых папулярных кніг займаюцца і прыватныя канторы, і дзяржаўныя органы. Карэспандэнт “НГ” пазнаёмілася з літаратурнымі рэйтынгамі і даведалася, якія кнігі сёння самыя папулярныя ў свеце, што найчасцей купляюць у кнігарнях беларусы і каго з сучасных айчынных аўтараў найбольш чытаюць.

Фантастыка ў пашане

Зацікавала даследаванне амерыканца Джона Чэпмэна. Унікальнасць яго рэйтынгу ў тым, што ён сабраў і сістэматызаваў дадзеныя аб продажах кніг за апошнія паўстагоддзя. Падлічыўшы колькасць надрукаваных і прададзеных кніг, Чэпмэн склаў топ-10 самых запатрабаваных кніг. На першым месцы ў спісе — вечная Біблія (за 50 гадоў прададзена амаль чатыры трыльёны кніг!), на другім — цытатнік былога кіраўніка Кітайскай Народнай Рэспублікі Мао Цзэдуна, на трэцім — нашумелы “Гары Потэр” Джаан Роўлінг, далей ідуць “Валадар пярсцёнкаў” Джона Толкіена, “Алхімік” Паўла Каэлья, “Код да Вінчы” Дэна Браўна, “Змярканне” Стэфані Маер, “Знесеныя ветрам” Маргарэт Мітчэл, “Думай і багацей” Напалеона Хіла і “Дзённік Ганны Франк” Ганны Франк.

Казка для дарослых

Гэта чытацкія прыхільнасці, характэрныя для ўсяго свету. А вось што выбіраюць канкрэтна беларусы? Згодна статыстыцы продажаў у крамах ААТ “Белкніга”, беларускі спіс выглядае такім чынам:
1. Раман “Імгненне бясконцасці” беларускага аўтара Наталлі Батраковай
2. “Бура мячоў” вядомага амерыканскага фантаста Джорджа Марціна
3. “Новы дазор” Сяргея Лук’яненкі
4. “Гульня прастолаў” Джорджа Марціна
5. “Бітва каралёў” Джорджа Марціна
6. “Сто гадоў адзіноты” Габрыэля Гарсія Маркеса
7. “Пакт” Паліны Дашковай
8. “Баль сцярвятнікаў” зноў таго ж Джорджа Марціна (як бачым, фэнтэзі — так званая казка для дарослых — карыстаецца ў беларусаў найбольшым поспехам)
9. Том 1. (Паэзія. 1950—1960). Караткевіч (са збору твораў у 25 тамах)
10. “Поўная гісторыя Міжзем’я” Джона Толкіена.
На жаль, беларускіх аўтараў у спісе не надта шмат: толькі Уладзімір Караткевіч (гэта вечнае!) ды Наталля Батракова — гэта з сучасных аўтараў. Саюз пісьменнікаў Беларусі, дарэчы, даследаваў напярэдадні Дня пісьменства, каго з айчынных аўтараў найбольш чытаюць у краіне. На піку папулярнасці — Раіса Баравікова, Георгій Марчук, Мікалай Мятліцкі, Генадзь Пашкоў, Аляксандр Савіцкі і іншыя.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter