У кожнай кнiгi свой чытач

Некалi кнiгi выпiсвалi па пошце, за лiтаратурнымi часопiсамi выстройвалiся чэргi. Хтосьцi iмкнуўся не адстаць ад моднай тэндэнцыi мець дома хаця б невялiкую кнiжную палiчку, а нехта проста вельмi любiў чытаць. Пачынаючы з 90-х гадоў, цiкавасць да гэтага занятку пачала слабець. Але сёння жадаючых пазнаваць свет i жыццё праз кнiгу становiцца ўсё больш. Пацвярджэнне гэтаму — папулярнасць мiжнароднай кнiжнай выставы-кiрмашу “Кнiгi Беларусi”, якая штогод арганiзуецца ў Мiнску. Сёлета своеасаблiвы “тэст” на адпаведнасць чытацкiм густам пройдзе 7—11 лютага. Аб асаблiвасцях i тэндэнцыях у кнiгавыдавецкай справе Беларусi карэспандэнт “НГ” запыталася ў намеснiка мiнiстра iнфармацыi Iгара ЛАПЦЁНКА.

(Заканчэнне.
Пачатак на 1-й стар.)
— Iгар Мiкалаевiч, якое значэнне надаецца правядзенню XIV Мiнскай мiжнароднай кнiжнай выставы-кiрмашу “Кнiгi Беларусi-2007”?
— Выстава-кiрмаш уключана ў мiжнародны каляндар кнiжных кiрмашоў. Гэта значыць, што яе ўзровень адзначаецца за межамi нашай краiны. I тое, што кожны год у ёй прымаюць удзел больш за 30 замежных прадстаўнiкоў, сведчыць: яна карыстаецца поспехам. Праводзiцца выстава з мэтай паказаць дасягненнi, якiя ёсць сёння ў кнiгавыдавецкай справе Беларусi, паглядзець, што прапануюць нашы калегi, канкурэнты i сябры, каб выйсцi на наш кнiжны рынак. Тым больш што ён вельмi цесна пераплецены з расiйскiм.
Другi год запар наша выстава мае ганаровага госця. У мiнулым годзе iм была Расiйская Федэрацыя. У гэтым — Украiна. Значыць, асноўныя мерапрыемствы будуць звязаны з прадстаўленнем украiнскiх выдавецтваў, пiсьменнiкаў, паэтаў, дасягненняў у культурным жыццi Украiны. Але Расiя, каб не страчваць дасягнуты раней поспех, i на гэты раз у тым жа аб’ёме прадставiць кнiгi сваiх выдавецтваў. Столькi ж, як i ў мiнулым годзе, будзе запрошана цiкавых пiсьменнiкаў. Упершыню выстава будзе доўжыцца 5 дзён, тры з якiх 8-га, 9-га i 10-га лютага будуць прысвечаны школьнiкам, бiблiятэкам i студэнтам адпаведна.
— Колькi ўсяго краiн прымуць удзел у сёлетнiм кнiжным кiрмашы?
— Прыкладна столькi ж, колькi i ў мiнулым, калi ў беларускай сталiцы прадстаўлялi прадукцыю 522 экспаненты з 16 краiн свету. Асобныя экспазiцыi i iнфармацыйныя стэнды пасольстваў замежных краiн, у тым лiку Лiтвы, Славакii, Францыi, Вялiкабрытанii, Германii, Швецыi, Кiтая, прадстаўлялi сваю кнiжную прадукцыю. Сёлета на выставе будзе 1,5 тысячы назваў кнiг. Мы гатовы да таго, што колькасць удзельнiкаў на нашай выставе-кiрмашы з кожным годам будзе павялiчвацца. У хуткiм часе будзе вырашацца пытанне з перабудаваннем выставачнага павiльёна на вулiцы Янкi Купалы. Магчыма, у будучым такiя выставы будуць праводзiцца ў Нацыянальнай бiблiятэцы.
— Якiя з кнiг, што будуць прадстаўлены ад Беларусi, заслугоўваюць асаблiвай увагi?
— У першую чаргу мы прадстаўляем выданнi — лаўрэаты чарговых конкурсаў. Дарэчы, удзел у конкурсе “Мастацтва кнiгi краiн СНД”, што праходзiў у Маскве ў мiнулым годзе, прынёс беларускiм выданням аж сем дыпломаў. Вялiкую цiкавасць, спадзяюся, выклiча альбом “Андрэй Смаляк. Жывапiс”. Знойдзе сваё пачэснае месца на выставе i энцыклапедычная, i мастацкая, i дзiцячая лiтаратура.
Зараз працягваецца выданне бiблiятэкi “Жыццё знакамiтых людзей Беларусi”. Толькi-толькi выйшла кнiга пра Алену Аладаву — першага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Беларусi. Так мы распачалi выданне серыi “Беларусь мастацкая”.
— Якiмi дасягненнямi сёння можа пахвалiцца кнiгавыдавецкая галiна Беларусi?
— Апошнiм часам у нашай краiне намецiлася ўстойлiвая тэндэнцыя да павелiчэння колькасцi выдаваемых кнiг, брашур. У мiнулым годзе iх было выпушчана 11 тысяч 569, калi ў 2005-м гэты паказчык склаў 10 тысяч 784. Павялiчыўся i тыраж. У мiнулым годзе кнiгавыдавецтвамi Беларусi было выдадзена кнiжнай прадукцыi тыражом 52 мiльёны экземпляраў, цi 5,3 кнiгi на аднаго жыхара. Такiм чынам, адбылося значнае павелiчэнне — на 7—8 працэнтаў па назвах i больш чым на 29 працэнтаў па тыражу.
 Трэба адзначыць, што сёння ў краiне дзейнiчаюць 600 выдавецкiх арганiзацый i ўстаноў, сярод якiх толькi шэсць дзяржаўныя, астатнiя — прыватныя i iншых формаў уласнасцi. Сярод гэтых выданняў значную частку складае сацыяльна значная лiтаратура. У мiнулым годзе яна была выдадзена тыражом каля 5 мiльёнаў экзэмпляраў. Наша краiна адна, вiдаць, на абсягах былога Саюза, якая захавала сацыяльную падтрымку такiх выданняў. Акрамя гэтага, дзяржавай вялiкая ўвага надаецца выданню падручнiкаў i кнiг для чытання шрыфтам Брайля — для людзей, якiя не бачаць. Значныя сродкi выдаткоўваюцца на выпуск дзiцячай лiтаратуры.
— Колькi кнiг на беларускай мове ў мiнулым годзе ўбачыла свет?
— У нашай краiне было выдадзена 827 назваў кнiг на беларускай мове. I хоць па назвах гэта крышачку менш, чым у пазамiнулым годзе, прыемна адзначыць, што амаль на 57 працэнтаў павялiчыўся iх тыраж. Гэта значыць, што попыт на беларускiя кнiгi расце.
— Якiя перавагi маюць кнiгi беларускiх выдавецтваў?
— Нам вельмi складана канкурыраваць з нашымi расiйскiмi сябрамi. Яны выдалi ў мiнулым годзе 100 тысяч назваў тыражом каля 100 мiльёнаў экзэмпляраў. Тым не менш мы адзначаем, што нашы кнiгi карыстаюцца попытам, яны прызнаны на еўрапейскiм i сусветным узроўнях.
Вельмi пiльна адсочваецца выкананне ўсiх патрабаванняў, асаблiва ў адносiнах да вучэбнай лiтаратуры. Расiяне здзiўляюцца, калi даведваюцца, што ў нас ёсць патрабаваннi i да колеру, i да бляску паперы, да яе таўшчынi, вагi... У нас ёсць добрыя мастакi, паступова праводзiцца мадэрнiзацыя вытворчасцi палiграфiчных прадпрыемстваў краiны.
Зараз вядуцца перамовы з буйным расiйскiм выдавецтвам “АСТ”. Гэта супрацоўнiцтва дасць магчымасць выдаваць кнiгi ў больш аздобленым варыянце.
— Кнiгi якой тэматыкi карыстаюцца найбольшым попытам у чытача?
— Як паказвае практыка, апошнiм часам прыярытэты чытачоў змянiлiся. У пачатку 90-х гадоў адкрылiся “шлюзы”, i людзi пачалi чытаць тое, што нiколi да гэтага не трапляла iм у рукi: “чорную” лiтаратуру, мiстычную, “ружовыя” раманы, эротыку. Цяпер, вiдаць, насычэнне рынку ўжо адбылося, чытач стаў звяртацца да класiкi. Хаця, канешне, ёсць яшчэ i ўвага да дэтэктываў. Чалавек часам едзе ў электрычцы, купляе такую невялiчкую кнiжку, кладзе ў кiшэню. Прачытаў, яна развалiся, i выкiнуў. Вельмi папулярнай становiцца лiтаратура, якае дае дакладныя звесткi: энцыклапедыi, даведнiкi, слоўнiкi. Але апошнiм часам гэтым карыстаюцца не вельмi сумленныя выдаўцы. Яны пiшуць “энцыклапедыя” i пад вокладку збiраюць усё што толькi можна.
— Цi патрэбна ў Беларусi аб’яўляць год чытання?
— Лiчу гэта нармальнай з’явай. Але ўсё ж, на мой погляд, кожны год павiнен быць годам чытання i кнiгi без аб’яўлення. Апошнiм часам прапаганда кнiгi пашырылася. Толькi “Мастацкая лiтаратура” ў мiнулым годзе правяла каля 500 сустрэч з чытачамi. Нягледзячы на ўсё большае ўкараненне ў нашым жыццi камп’ютэраў, Iнтэрнету, беларусы не пакiдаюць кнiгу. Аб гэтым сведчаць не толькi нашы бiблiятэкары, якiя праводзяць сацыялагiчныя даследаваннi, але i сам факт павелiчэння колькасцi выданняў. .

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter