На следующей неделе сразу два народных артиста дадут сольные концерты в Большом театре

У камернай атмасферы

Прыемнымі падарункамі парадуе Вялікі тэатр аматараў класічнай музыкі напярэдадні навагодніх свят. У аўторак 15 снежня сольны канцэрт на сцэне малой залы дасць народны артыст Уладзімір Громаў. Спявак выканае вакальныя цыклы Густава Малера, Ральфа Воана-Уільямса, а таксама фрагменты з паэмы «Отчалившая Русь» Георгія Свірыдава, творы Франца Шуберта і Сяргея Рахманінава.


Артыст прызнаецца, што ў сольным канцэрце ён захацеў выканаць штосьці асаблівае:

— Да камерных вакальных праграм я дакрануўся раней, чым выйшаў на вялікую сцэну роднага тэатра ў спектаклях. 15 снежня публіка пачуе тую музыку, якой мне хочацца падзяліцца не з абавязку службы, а па закліку сэрца... Так, гэтыя вакальныя цыклы я ўжо спяваў раней. Але, пагадзіцеся, калі мы перачытваем кнігу, кожны раз адкрываем яе для сябе нанова. Так і гэтыя творы, якія не вельмі часта гучаць у нашым тэатры, ды і ў нашай краіне ў цэлым: яны пастаянна жывуць у маёй галаве, душы, сэрцы, і ў розныя гады я знаходжу ў гэтых творах нешта новае, чым абавязкова хочацца падзяліцца з публікай, падарыць ёй сваё прачытанне і бачанне.

А ў пятніцу, 18 снежня, на той жа сцэне Вялікага тэатра з сольным канцэртам выступіць народная артыстка Ніна Шарубіна, якая падрыхтавала для слухачоў унікальную праграму.


— Важна, каб задавальненне ад канцэрта атрымалі і публіка, і я, — гаворыць спявачка. — Таму ў праграме прагучаць сапраўдныя хіты — «Только раз…», «Ямщик, не гони лошадей!..», «Твои глаза зеленые», «Не уходи, побудь со мной», «Хризантемы» і іншыя старадаўнія рускія рамансы, а таксама рамансы беларускіх кампазітараў. Бадай, толькі ў гэты вечар дазволю сабе праспяваць дзве арыі розных гераінь з оперы Шчадрына «Не только любовь» — песню Наташы і частушкі Варвары. Спадзяюся, публіцы будзе цікавы гэты незвычайны, скажам так, эксперымент. Выканаю і Ave Maria Качыні.

Дарэчы, праспяваць любы сольны канцэрт, адзначае артыстка, нашмат складаней, чым спектакль:

— Асабліва ў Камернай зале, дзе ты адзін на адзін са слухачом і быццам аголены, таму што схавацца няма дзе — ні за аркестрам, ні за дэкарацыямі, ні за калегамі. Таму запрашаю любімых гледачоў на сустрэчу, будзем размаўляць душамі.

mila@sb.by

Фота прадстаўлена Вялікім тэатрам
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter