У каго самы прывабны конь?

Некалькі стагоддзяў таму ён быў адным з буйнейшых у Еўропе і саступаў па сваёй значнасці толькі знакамітым Лейпцыгскім кірмашам. Адкрываўся ў Зэльве 26 ліпеня, у дзень святой Ганны. На кірмаш лічылі за гонар патрапіць купцы не толькі з Беларусі і Літвы, але і Латвіі, Расіі, Украіны, Францыі, Саксоніі, Баварыі, Нідэрландаў, Аўстрыі, Прусіі, Італіі, Даніі, Швецыі.

Сёння ў Зэльве адбудзецца адроджаны «Вялікі Ганненскі кірмаш».

Некалькі стагоддзяў таму ён быў адным з буйнейшых у Еўропе і саступаў па сваёй значнасці толькі знакамітым Лейпцыгскім кірмашам. Адкрываўся ў Зэльве 26 ліпеня, у дзень святой Ганны. На кірмаш лічылі за гонар патрапіць купцы не толькі з Беларусі і Літвы, але і Латвіі, Расіі, Украіны, Францыі, Саксоніі, Баварыі, Нідэрландаў, Аўстрыі, Прусіі, Італіі, Даніі, Швецыі.

Галоўная адметнасць Зэльвенскага кірмашу — конскі торг. У асобныя гады тут прадавалі па некалькі тысяч коней.

“Вялікі Ганненскі кірмаш” — адно з самых масавых і жаданых святаў для жыхароў і гасцей сучаснай Зэльвеншчыны. Таму ў гэтым годзе ў падрыхтоўцы да яго прымала ўдзел амаль усё насельніцтва. Падчас свята будзе працаваць Горад майстроў. Інтрыга кірмашу — баль-маскарад у стылі XVIII стагоддзя, візітная картка — выстава-продаж зэльвенскіх караваяў.

Удзельнікаў свята чакаюць таксама канцэрты, выступленні цыркачоў, атракцыёны, спаборніцтвы, выстава-конкурс конных парод, пакажуць сваё майстэрства выхаванцы конна-спартыўнай школы Ваўкавыска…

Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter