У Грамніцах будуюць святліцы

З САМАГА маленства жыхары гэтай вёсач- кі сярод асушаных балот на Лагойшчыне ведаюць свята Грамні- цы. Ну як жа іначай, калі ты і сам грамніча- нін. Паселішча з такою ж назваю, як і народнае свята, што адзначаецца па праваслаўным календары 15 лютага, некалі ўваходзіла ў маёнтак Кораньшчына. У інвентарах XVIII стагоддзя ўпершыню згадваецца поўны яго склад, у тым ліку і вёска Грамніца. Частку зямель Кацярына ІІ падаравала ў 1795 годзе, калі адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай, генерал- маёру Івану Мікалаевічу Няплюеву, які пазней стаў мінскім губернатарам. Назва яе пайшла, па ўсяму відаць, ад рэчкі Грамніца, што выцякала з балаціны, а цяпер знікла, уліўшы свае воды ў меліярацыйныя каналы.

Якія абярэгі існуюць у месцічаў і хто з вяскоўцаў гаспадар «Бэнтлі»

З САМАГА маленства жыхары гэтай вёсач- кі сярод асушаных балот на Лагойшчыне ведаюць свята Грамні- цы. Ну як жа іначай, калі ты і сам грамніча- нін. Паселішча з такою ж назваю, як і народнае свята, што адзначаецца па праваслаўным календары 15 лютага, некалі ўваходзіла ў маёнтак Кораньшчына. У інвентарах XVIII стагоддзя ўпершыню згадваецца поўны яго склад, у тым ліку і вёска Грамніца. Частку зямель Кацярына ІІ падаравала ў 1795 годзе, калі адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай, генерал- маёру Івану Мікалаевічу Няплюеву, які пазней стаў мінскім губернатарам. Назва яе пайшла, па ўсяму відаць, ад рэчкі Грамніца, што выцякала з балаціны, а цяпер знікла, уліўшы свае воды ў меліярацыйныя каналы.

НЯГЛЕДЗЯЧЫ на тое што месцічы апынуліся пад царскай Расіяй, тут пашыраны традыцыі каталіцызму. І многія грамнічане ахоўны абрад, які вызначае сутнасць старажытнага свята, выконваюць 2 лютага. Вядома, што некалі нашы продкі прыпісвалі магічную ролю шуму-грому, а з прыняццем беларусамі хрысціянства абярэгам сталі служыць асвечаныя ў царкве свечкі, якія захавалі дахрысціянскую назву — «грамніцы». Іх людзі рыхтавалі самі загадзя. Тыя, хто трымаў пчол, выплаўлялі з уласнага воску, у каго не было вулляў — куплялі прыродны матэрыял у краме або ў знаёмых пчаляроў, ці заказвалі ім выраб саміх свечак. «Грамніцы» вылучаліся сярод іншых сваімі незвычайнымі памерамі. Этнографы другой паловы XIX стагоддзя сведчаць, што іх даўжыня была прыкладна 10 вяршкоў (44 см), а таўшчыня — 3 чвэрці вяршка (недзе каля 3,5 см). Такія памеры абумоўлены практыкай гаспадарчай дзейнасці і той колькасцю абрадавых сітуацый, у якіх грамнічная свечка выступала ключавым атрыбутам.

Пасля таго як васковыя абярэгі былі асвечаны ў храме, іх тушылі, перавярнуўшы кнот ўніз, і хавалі за пазуху. Калі вярнуўся дадому гаспадар неадкладна даставаў свечку, жонка запальвала яе, і адбываўся абавязковы абрад. Спачатку бацька абпальваў крыжападобна валасы на сваёй галаве, потым жонцы і астатнім членам сям’і. Пасля гэтага ўсе гуртам ішлі ў хлеў, дзе агністыя крыжы выпальваліся на поўсці кожнай жывёліны. Затым гаспадар дакранаўся палаючым кнотам да сцен, вушакоў, дзвярэй. Агнём асвечанай свечкі абпальвалі пастаўленыя на зімоўку вуллі. Напрыканцы выканання сямейнай абрадавай дзеі свечку тушылі, прыносілі ў хату і хавалі за бажніцу ці ў куфар. Існавала   павер’е:     каб злыя духі   не   ўкралі   гаючую і засцерагальную моц «грамніцы», яе трэба было трымаць далей ад чужых вачэй, каб ніхто не ведаў, дзе яна схавана, і нават не здагадваўся, што яна ёсць у хаце. Яе нельга было пазычаць.

СЁННЯ ў Грамніцах старажылы ўжо не памятаюць гэтай традыцыі, а вось у ахоўную сілу агню вераць і абносяць запаленым абярэгам хатнія і гаспадарчыя памяшканні.

Раіса Іосіфаўна Балцэвіч свечкі розных памераў хавае ў вялікай каробцы з-пад цукерак. «Грамнічку» запальвае, калі чытае малітву перад абразамі, што стаяць на сучасным пісьмовым стале. Дзякуе Богу, што ў свае восемдзесят сем яшчэ сама ўпраўляецца па гаспадарцы і мае добрую памяць, што выжыла падчас вайны, калі была на паўкроку ад смерці.

— У сакавіку сорак чацвёртага ўсіх жыхароў Чэрнева немцы сагналі разам, і адразу — у вёску Церахі, — успамінае Раіса Іосіфаўна. — Неўзабаве сталі адбіраць групы для работы ў Германіі. Праўда, як і параіў нам стараста воласці Болесь Батура, каб не патрапіць у Нямеччыну, я зрабіла метрыкі, якія «памаладзілі» мяне на два гады. Але ўсё роўна пагналі да нямецкай кухні — мыць катлы і чысціць бульбу.

— «Грамнічкі» ахоўваюць ад маланкі, ад пажару, ад ветру. Маці заўсёды казала: «Грамніцы будуюць капліцы», — успамінае баба Рая. — Таксама добра свенціць у гэты дзень ваду — дапамагае ад сурокаў. Грамнічнай   вадой змывалі і жывёлу. Па стану надвор’я прадказвалі характар надыходзячых вясны і лета. Якое надвор’е ў гэта свята, такая і вясна. Калі на Грамніцы вялікі мароз, то снег паляжыць нядоўга, а лета будзе пагоднае і сухое. Мяцеліца прадказвала доўгую вясну. Пацяпленне сведчыла пра раннюю вясну: «калі на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, то на Юр’я вол пад’есць травіцы».

У Грамніцах Раіса Іосіфаўна Балцэвіч апынулася, калі пабудавалі тут дачу. Справа ў тым, што з 1948-га адважная сялянка завербавалася на будоўлю Мінска. Там і засталася, а потым душа зноў паклікала ў родныя мясціны. Свае «святліцы» цяпер тут будуюць і іншыя мінчане. Лепшага месца для жыцця і не трэба, калі сам паклапоцішся аб сваім дабрабыце і ўтульнасці, лічыць Наталля Варановіч, якая пераехала са сталіцы на радзіму мужа, працуе сацыяльным работнікам.

— Сёння ў вёсцы пражывае 31 чалавек, з іх 15 працаздольных і 14 пенсіянераў, двое дзетак. 23 дамы дачнікаў, — паведаміў старшыня Гайненскага сельсавета Леанід Свібовіч. — На тэрыторыі сельсавета дваццаць адзін былы вязень, працаваўшы ў фашысцкай Германіі.

ЯШЧЭ адна дата, аб якой ніхто     з     грамнічан    не здагадваецца, прыпадае на 15 лютага. Воддаль дарогі дагэтуль тут можна бачыць фартыфікацыйнае збудаванне. Што гэта за агнявая кропка? Вяскоўцы кажуць — «ДОТ». Аднак     мала хто памятае, як яго будавалі. Між   іншым,  менавіта 15 лютага 1932 года пастановай Савета працы і абароны СССР было прынята рашэнне аб узвядзенні Мінскага ўмацаванага раёна. Да Кораня нават была пракладзена вузкакалейка, каб падвозіць будматэрыялы. Батальённы раён абароны нумар два якраз і стварылі ў гэтых мясцінах, і агнявая кропка мела лічбавы нумар 236.

Чым яшчэ цікавыя гэтыя мясціны? Ну вось хаця б тым, што яны з’яўляюцца кратарам упаўшага чатыры мільёны гадоў таму вялізнага метэарыта. Кажуць, што нябеснае цела дагэтуль ляжыць у балоце каля Слабады. Ці на дне возера.

— А яшчэ тут праходзіць так званая скразная даліна, — расказвае гаспадар аграэкасядзібы «Гайненскія вытокі» Сяргей Селях. — Я ведаю кавалачак зямлі, літаральна ў сто метраў, дзе бачна, як вада расцякаецца ў розныя бакі — на поўнач і на поўдзень.

Адным словам, водападзел. Для Сяргея Аляксандравіча гэта важная «фішка»: ён плануе вадзіць туды экскурсіі. Хаця і цяпер на яго сядзібе можна ўбачыць шмат цікавага. Напрыклад, ваўка Шэрчыка і яго сяброўку Бергу, вулейчыкі, музей вясковага побыту, бабровую хатку. Можна пачаставацца мёдам, медавухай і цалебнай гарбатай з зёлак, пазнаёміцца з цікавым светам пчол.

У МУЗЕІ захавалася нават «Бэнтлі», што належала камусьці з вяскоўцаў наваколля. Праўда, гэта звычайная сячкарня англійскай вытворчасці. Ці мае яна адносіны да аўтамабільнай кампаніі, невядома, аднак экспанат цікавы, нават мае механізм пераключэння хуткасці.

Тут даведалася і пра паходжанне сумна вядомага зараз слова «жлукціць». Ва ўсялякім разе жлукта — з тутэйшых вёсак. А вялікія санкі, на якіх вазілі дровы з лесу, ці копы сена з балаціны у гэтай мясцовасці называюць «карак». Сапраўды, цягнеш, як на карку. Побытавыя рэчы, як нішто іншае, раскажуць пра характар людзей. Нягледзячы на цяжкасці і гора, вяскоўцы не страчвалі надзеі. І не гублялі пачуцця гумару. Што і застаецца для іх найпершым абярэгам.

Алена КЛІМОВІЧ, «СГ»

Фота аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?