Оперная труппа Большого театра Беларуси привезла на Кипр шедевр Верди

У госці да Афрадыты

Беларускі культурны дэсант з 165 чалавек — артысты хору, аркестра, салісты, тэхнічная і пастановачная групы — высадзіўся напярэдадні на беразе Кіпра, каб прыняць удзел у ХХІ штогадовым оперным фестывалі «Афрадыта». Тры вечары запар, 30 і 31 жніўня, а таксама 1 верасня, на адкрытай пляцоўцы замка ў Пафасе будзе гучаць музыка геніяльнага італьянца Джузэпэ Вердзі — нашы артысты прадставяць оперу «Макбет» у пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Міхаіла Панджавідзэ.

bolshoibelarus.by
Галоўныя партыі ў оперы выканаюць народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна, лаўрэат міжнароднага конкурсу Кацярына Галаўлёва, заслужаныя артысты Станіслаў Трыфанаў, Уладзімір Громаў, Андрэй Валенцій. За дырыжорскім пультам — галоўны запрошаны маэстра Віктар Пласкіна. Сцэнічным аркестрам кіруе дырыжор Іван Касцяхін.

Опера «Макбет» лічыцца адным з галоўных шэдэўраў італьянскага кампазітара. Гэта першы твор Вердзі, дзе вялікая ўвага надаецца глыбіні чалавечай псіхікі. Гэта беларуская пастаноўка ўпершыню адправілася ў такія далёкія гастролі. Вядома, што дзеля прэзентацыі спектакля на Кіпры былі адпраўлены па моры тры вялізныя кантэйнеры з рэквізітам і дэкарацыямі.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter