У гонар песняра

У 125-ы дзень нараджэння Янкі Купалы на Мінскім паштамце адбылося спецыяльнае памятнае гашэнне мастацкага канверта з выявай народнага паэта Беларусі.

Як падкрэсліў у час урачыстасці начальнік выдавецкага цэнтра "Марка" Анатоль Сянько, пяць гадоў таму, калі ў Беларусі адзначалі 120-я ўгодкі з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа,  Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі была выпушчана марка і паштовы блок, прысвечаныя гэтай светлай даце. "Сёння мы працягваем працаваць над стварэннем марак, канвертаў у гонар беларускіх асветнікаў, — сказаў Анатоль Сянько. — Сярод нашых мастакоў ёсць тыя, каму літаратурная тэма вельмі блізкая. Але Мікалаю Рыжаму ажыццявіць задуманае ўдалося найлепш. На канверце размешчаны партрэт песняра, выява яго роднай Вязынкі, малюнак паводле яго твораў, галінка папараці, беларускі арнамент".
Мастацкі канверт перададзены ў Рэспубліканскі музей гісторыі пошты і ў Літаратурны музей Янкі Купалы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter