У гонар Алены Аладавай

У Беларусі будуць выпушчаны манеты, прысвечаныя былому дырэктару Нацыянальнага мастацкага музея Алены Аладавай, 100-годдзе з дня нараджэння якой галоўны музей краіны адзначае сёлета.

Гэта першы праект Нацыянальнага банка і Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.  Восенню гэтага года ўбачыць свет сярэбраная манета з выявай Алены Аладавай наміналам 10 рублёў і медна-нікелевая  наміналам  рубель, адзначыў дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзiмір Пракапцоў. Прыкладная колькасць манет складзе каля
5 тысяч.
У наступным годзе выпуск памятных манет з выявамі знакамітых беларускіх мастакоў працягнецца. Плануецца,  што сярэбраныя манеты будуць прысвечаны Вітольду Бялыніцкаму-Бірулi, Iвану Хруцкаму і Станіславу Жукоўскаму.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter