У гісторыю — на аўтобусе

У магілёўскіх аўтобусах хутка загучаць аўдыяролікі, якія будуць распавядаць пра Герояў Савецкага Саюза — ураджэнцаў вобласці
У магілёўскіх аўтобусах хутка загучаць аўдыяролікі, якія будуць распавядаць пра Герояў Савецкага Саюза — ураджэнцаў вобласці.

Акцыя «Алея Герояў» прысвечана 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пасажырам раскажуць не толькі пра землякоў, чые імёны ўвекавечаны ў Магілёве на Алеі Герояў, але і пра тых, хто жыў у рэгіёне пасля Вялікай Айчыннай вайны. Унікальную інфармацыю аб іх сабралі настаўнікі і вучні школ абласнога цэнтра.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter