У Фядорах добрыя традыцыі

Аграгарадок у Столінскім раёне прырастае сядзібамі. За апошнія гады вырасла новая вуліца катэджаў для працаўнікоў СВК “Фядорскі”. Пашыраюцца ўчасткі дастаўкі карэспандэнцыі ў паштальёнаў Таццяны ГАПОНЧЫК (на здымку) і Таццяны Лузько, якія служаць тут  больш як па дзесяць гадоў. Аддзяленне сувязі, якім загадвае Наталля Радцэвіч, сёлета адзначалася грашовай прэміяй за паспяховую падпісную кампанію. Колькасць сяброў “Сельской газеты” тут пастаянна павялічваецца.


Да выхаду на пенсію працавала паштальёнам у Фядорах Надзея Гапончык. Дванаццаць гадоў таму яе змяніла нявестка Таццяна. Цяжкавата было спачатку. Вёска густанаселеная. Дапамагалі дочкі Аксана і Ганна, муж Алег Мікалаевіч, які працуе вадзіцелем у гаспадарцы. Дзяўчынкі выраслі, атрымалі вышэйшую адукацыю, самастойна працуюць. А калі прыязджаюць у водпуск да бацькоў, даюць маці адпачыць.

Таццяну Анатольеўну радуе, што ў Фядорах да пастаянных чытачоў любімага выдання — вартаўніка Міхаіла Гунько, галоўных спецыялістаў гаспадаркі Ігара Гунько і Людмілы Мельнікавай — далучаюцца новыя. Тры дзесяцігоддзі кіраўніцтва сельгаспрадпрыемствам сябруе з нашай газетай Рыгор Дзямко. Традыцыяй тут стала падпіскай на яе заахвочваць перадавікоў сельгасвытворчасці, спецыялістаў, мясцовых інтэлігентаў. Больш за 40 падпісчыкаў “Сельской газеты” ў палескім аграгарадку.

subbat50@mail.ru

Фота аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter