Фестиваль «Наш Грюнвальд» объединит около полутысячи участников из Беларуси, России и стран Европы

У духу сярэдневякоўя

Міжнародны фестываль сярэдневяковай культуры і музыкі «Наш Грунвальд» пройдзе сёлета ў музейным комплексе «Дудуткі» 20—21 ліпеня. Ён будзе прысвечаны ваеннай і свецкай культуры і традыцыям нашых продкаў.

фота белта.

На працягу двух фестывальных дзён пройдуць рыцарскія турніры ў пешым страі ў фармаце «шчыт-меч», турнір алебардыстаў і капейшчыкаў, турнір лучнікаў, адбудуцца масавыя бітвы — бугурты, сярэдневяковыя манеўры, «Бітва Двароў», турнір «пяцёрак», поўнакантактны конны рыцарскі турнір на цэльнадраўляных дзідах па правілах XV стагоддзя. Кульмінацыяй фестывалю стане рэканструкцыя самай маштабнай бітвы сярэдневяковай Еўропы, што адбылася 15 ліпеня 1410 года паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і саюзнікаў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. Усяго ў фестывальных мерапрыемствах прымуць удзел каля 500 рэканструктараў — прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Расіі, краін Еўропы.

Асобна трэба сказаць пра канцэртную праграму «Пір пасля Бітвы». На працягу двух дзён на дзвюх сцэнах фестывалю пройдуць выступленні фолк- і рок-калектываў з не­калькіх краін, у тым ліку Corvus Corax (Германія), The Midnight (Італія), Skiltron (Аргенціна), «Земля Легенд» (Расія), FRAM (Украіна), Аillion (Беларусь). Гасцей таксама чакаюць майстар-класы па сярэдневяковых танцах і рамёствах, «Горад майстроў», інтэрактыўныя пляцоўкі. Будуць дзейнічаць майстэрні па вырабе даспехаў і зброі, ганчарныя і кавальскія майстэрні і многія іншыя.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter