У Докшыцах аншлаг у новым басейне

НА ВУЛІЦЫ мароз, а жыхары Докшыц ставяць асабістыя рэкорды па плаванні ў водна-аздараўленчым цэнтры, які адчыніў тут дзверы

У басейне тры 25-метровыя дарожкі. Вада пастаянна цыркулюе і поўнасцю мяняецца на працягу некалькіх сутак. Для яе ачысткі задзейнічана нават ультрафіялетавая сістэма, а праточна-выцяжная вентыляцыя забяспечвае належны мікраклімат.

Працуе басейн па дзесяць гадзін у суткі, а ў святочныя дні — па пятнаццаць. Кошт білета для дарослых — дваццаць тысяч рублёў за гадзіну, для дзяцей — удвая менш. Можна ўзяць абанемент на месяц. Вызначана скідка для пенсіянераў.

Водна-аздараўленчы цэнтр актыўна наведваюць не толькі мясцовыя, але і жыхары суседніх раёнаў.

Уладзімір САУЛІЧ, СГ»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter