У Добрушы — добрая «Памяць»

«Памяць» – такую назву будзе насiць мемарыял, адкрыць якi рыхтуюцца ў Добрушы напярэдаднi 60-годдзя Перамогi. Устаноўка канструкцый на набярэжнай ракi Iпуць у цэнтры горада ўжо завершана. У конкурсе праектаў помнiка пераможцай была прызнана кампазiцыя, аўтары якой галоўны архiтэктар КУП «Iнстытут Гомельграмадзянпраект», заслужаны архiтэктар Рэспублiкi Беларусь Сяргей Крывашэеў i архiтэктар гэтага iнстытута Iван Дзямура. Яна ўяўляе сабой чатыры паўсагнутыя жалезабетонныя стэлы з выявай зямнога шара ўнутры i нагадвае жалобны звон па загiнуўшых. Вянчае кампазiцыю праваслаўны крыж. Адказны заказ дабрушан па вырабу названых канструкцый выкананы ў акцыянерным таварыстве «Гомельжалезабетон».
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter