У дарогi свая азбука

Першы на Гомельшчыне дзіцячы аўтагарадок з'явіўся ў Жлобіне

Першы на Гомельшчыне дзіцячы аўтагарадок адкрыўся ў Жлобіне.

Пляцоўка мае ўсю неабходную атрыбутыку дарогі: разметку, святлафоры, знакі. Тут можна на практыцы навучыць дзяцей максімальна бяспечна паводзіць сябе на дарозе.

Ініцыятарам праекта стала абласная Дзяржаўтаінспекцыя. Па словах начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Ігара Макушэнкі, у такіх умовах вучыцца азбуцы дарог дзецям надзвычай займальна.

Дарэчы, ідэю стварэння дзіцячых аўтагарадкоў гамяльчане перанялі ў расійскіх калег. Як мяркуецца, падобная пляцоўка неўзабаве з’явіцца і ў Савецкім раёне Гомеля.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter