У дапамогу прыватнаму сектару.

Беларусь за апошнi час здолела дасягнуць значных поспехаў ва ўдасканаленнi сiстэмы лiцэнзавання вiдаў дзейнасцi, але ў сферы прадпрымальнiцтва яшчэ застаецца нямала нявырашаных праблем, адзначылi ў прэзентаваным у Мiнску даследаваннi кiраўнiкi прадстаўнiцтваў Сусветнага банка i Мiжнароднай фiнансавай карпарацыi ў нашай рэспублiцы.

Беларусь за апошнi час здолела дасягнуць значных поспехаў ва ўдасканаленнi сiстэмы лiцэнзавання вiдаў дзейнасцi, але ў сферы прадпрымальнiцтва яшчэ застаецца нямала нявырашаных праблем, адзначылi ў прэзентаваным у Мiнску даследаваннi кiраўнiкi прадстаўнiцтваў Сусветнага банка i Мiжнароднай фiнансавай карпарацыi ў нашай рэспублiцы.

У Беларусi за 2002—2003 колькасць вiдаў дзейнасцi, якiя падлягаюць лiцэнзаванню, скарацiлася амаль што ў 5 разоў — з 1500 да 350. Зменшыўся i спiс тавараў, работ i паслуг, цэны на якiя рэгулююцца дзяржавай.
Але разам з гэтым застаюцца яшчэ адмiнiстрацыйныя бар’еры, што перашкаджаюць актыўнаму росту бiзнесу. Напрыклад, па вынiках праведзенага даследавання, летась працэдура рэгiстрацыi новых суб’ектаў малога i сярэдняга бiзнесу ў сярэднiм расцягвалася на 62 днi i каштавала 270 долараў. Аднак ёсць усе перадумовы для спрашчэння механiзмаў. У некаторых абласцях Беларусi тэрмiны праходжання працэдур рэгiстрацыi, лiцэнзавання, праверак iстотна адрознiваюцца ад сярэднерэспублiканскага, часам яны меншыя ў два-тры разы. I гэта сведчыць пра магчымасць мiнiмiзаваць неапраўданыя затрымкi.
Такiя даныя былi атрыманы ў вынiку праведзенага ў сакавiку бягучага года даследавання. На пытаннi анкеты адказалi 600 прадстаўнiкоў прадпрымальнiцкiх структур з шасцi абласцей рэспублiкi i Мiнска.
— Наша задача — дапамагчы развiццю прыватнага сектара эканомiкi ў Беларусi, — адзначыў прадстаўнiк МФК у Мiнску Iван Iванаў. — У нас ёсць добрае ўзаемаразуменне з урадам рэспублiкi. I мы жадаем больш цесна папрацаваць.
— Мы рэгулярна знаёмiмся з даследаваннямi Сусветнага банка i МФК, — паведамiў дырэктар дэпартамента па прадпрымальнiцтву Мiнэканомiкi Беларусi Аляксандр Лiхачэўскi. Бывае, што некаторыя фармулёўкi ўспрымаюцца як некарэктныя, прызнаўся ён. Аднак карысць даследаванняў у тым, што яны не ўтрымлiваюць толькi “сухiя” статыстычныя даныя, якiя не заўсёды поўнасцю адлюстроўваюць сапраўдную сiтуацыю, а дэманструюць якасны змест гэтых лiчбаў, указваюць на “праблемныя месцы”.
Сёлета ўрад прымаў пэўныя захады для стымулявання развiцця прадпрымальнiцкай дзейнасцi ў Беларусi, нагадаў А.Лiхачэўскi, з 40 запланаваных мерапрыемстваў было рэалiзавана звыш 20. Засталiся нявырашанымi, у прыватнасцi, пытаннi, якiя тычацца падатковага стымулявання для новазарэгiстраваных прадпрыемстваў, iх маёмаснага заахвочвання. Але яны застаюцца ў планах на перспектыву.
Разам з гэтым, па словах дырэктара дэпартамента, iдзе работа па знiжэнню падатковай нагрузкi для суб’ектаў прадпрымальнiцтва ў вытворчай, iнавацыйнай сферах, сферы паслуг, у тым лiку ў сельскай мясцовасцi. Таксама абмяркоўваюцца змяненнi i дапаўненнi ва ўказ N 495, якi рэгулюе арэндныя адносiны. Акрамя таго, на стадыi разгляду знаходзiцца iнiцыятыва, што тычыцца падрыхтоўкi мерапрыемстваў для пераходу ад дазваляльнага да заяўляльнага прынцыпу рэгiстрацыi суб’ектаў гаспадарання, для ўвядзення прынцыпу “аднаго акна” пры падачы дакументаў, шэраг iншых пытанняў.
Адносна невялiкая па сваiх геаграфiчных памерах Беларусь не мае столькi прыродных рэсурсаў, як некаторыя iншыя дзяржавы, заўважыў кiраўнiк прадстаўнiцтва Сусветнага банка Вадзiм Варонiн. Таму рэспублiцы для эканамiчнага росту вельмi патрэбны iнвестыцыi. Для iх актыўнага прыцягнення павiнен быць створаны адпаведны спрыяльны клiмат. Лiбералiзацыя дзейнасцi малога i сярэдняга бiзнесу з’яўляецца адным з прыярытэтных кiрункаў такой работы. Трэба таксама звярнуць увагу на абарону правоў уласнiкаў у Беларусi, iнвестараў.
“У бiзнесе мяжы дасканаласцi няма, у прадпрымальнiкаў заўсёды будуць прэтэнзii, незадаволенасць”, — прызнаў В.Варонiн. Аднак, перакананы ён, важна забяспечыць для прадстаўнiкоў бiзнесу базавы высокi ўзровень гарантый.
У наладжваннi дыялога бiзнесу i дзяржаўных структур, прагназуюць аўтары даследавання, значную ролю будуць адыгрываць грамадскiя асацыяцыi прадпрымальнiкаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter