У чым феномен старажытнай музыкі?

Прэзентацыя манаграфіі «Феномен белорусского музыкального искусства XVII в.» доктара мастацтвазнаўства, прафесара кафедры правазнаўства Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» Людмілы Сідаровіч адбылася ў інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі.
Прэзентацыя манаграфіі «Феномен белорусского музыкального искусства XVII в.» доктара мастацтвазнаўства, прафесара кафедры правазнаўства Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» Людмілы Сідаровіч адбылася ў інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі.

Навуковая праца прысвечана вывучэнню рукапіснага нотнага зборніка кантаў і танцаў «Полацкі сшытак», створанага ў беларуска-польскім рэгіёне ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў. Адзіны экземпляр «Полацкага сшытка» знаходзіцца ў бібліятэцы Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. Мікрафільм з копіяй унікальнага помніка беларускага музычнага мастацтва захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі.

Супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі падрыхтавалі да імпрэзы выстаўку «Старонкі гісторыі музычнай культуры Беларусі», на якой прадстаўлены адпаведныя дакументы XVII—XXI стагоддзяў. Асаблівую ўвагу наведвальнікаў прыцягвалі рэдкія старадрукі — «сучаснікі» «Полацкага сшытка», такія, як, напрыклад, «Псалтирь рифмотворная». Вядома, што вершаваныя пераклады псалмоў былі створаны знакамітым дзеячам усходнеславянскай культуры, паэтам і драматургам Сімяонам Полацкім не для рэлігійнай службы, а для свецкага выкарыстання. Яго тэксты набылі вялікую папулярнасць у свой час і былі пакладзены на музыку.

У экспазіцыі дэманстраваліся таксама працы айчынных і замежных даследчыкаў, прысвечаныя музычнай спадчыне нашай краіны. На некаторых экзэмплярах можна было ўбачыць пячаткі і рукапісныя паметкі вядомых дзеячаў гісторыі і культуры: беларускага гісторыка, этнографа, фалькларыста і эканаміста Мітра¬фана Доўнар-Запольскага, ра-сійскага літаратуразнаўца Паўла Беркава, беларускага літаратуразнаўца і гісторыка Адама Мальдзіса.
У час імпрэзы гучала старадаўняя музыка.

Дзмітрый МАХОТКІН
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter