Ирина Дорофеева готовит шикарный подарок к Международному женскому дню

У чаканнi вясны

Напярэдаднi свята 7 сакавiка заслужаная артыстка Беларусi дасць сольны канцэрт у Палацы Рэспублiкi. Сама спявачка не можа дачакацца гэтага выступлення:

— Дарагiя сябры! Спяшаюся запрасiць вас на вялiкi сольны канцэрт з ужо абноўленай вясновай праграмай «Усё пачынаецца з кахання» ў суправаджэннi маiх музыкантаў i Прэзiдэнцкага аркестра Рэспублiкi Беларусь. Уся ў чаканнi сустрэчы з вамi! Уся ў чаканнi вясны!


Прыхiльнiкi Iрыны Дарафеевай у захапленнi ад навiны. «Здорава!», «Класна», «Мы будзем», ­«Ура-а-а! Чакаем з вялiкiм нецярпеннем», — пiшуць яны на старонцы спявачкi ў Instagram.

Iрына любiць радаваць сваiх слухачоў, асаблiва напярэдаднi свят. Напрыклад, да 14 лютага яна прэзентавала песню, аднайменную з назвай будучага канцэрта «Усё пачынаецца з кахання».

— Няхай каханне сагравае вашы сэрцы i напаўняе гармонiяй, цеплынёй i шчасцем! У падарунак — прэм’ера песнi, — напiсала яна.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter