Полесский Дед Мороз объявил конкурс на лучшее новогоднее письмо

У чаканні цуду

Нічога, што на календары яшчэ сярэдзіна лістапада, а зямля не накрыта белай коўдрай. Многія ўжо жывуць у чаканні Новага года. Асаб­ліва дзеці. Каб гэта чаканне прайшло пазітыўна, палескі Дзед Мароз, які жыве на тэрыторыі нацыянальнага парку Прыпяцкі, аб’явіў конкурс. Зімні чараўнік з Петрыкаўскага раёна, дружалюбны канкурэнт і калега Дзеда Мароза з Белавежскай пушчы, прапануе напісаць яму ліст пра сваё самае запаветнае жаданне. Імгненнага выканання мар ён не абяцае, але ўпэўнівае, што абавязкова заахвоціць аўтараў самых цікавых пасланняў.

npp.by

Як паведамляе афіцыйны сайт нацыянальнага парку Прыпяцкі npp.by, ліст павінен быць напісаны ад душы, з вясёлым настроем.

Добра, калі да яго прыкладуць малюнкі і фотаздымкі. Даслаць пасланні трэба да 25 снежня на адрас: вул. Сашы Глушко, 7а, аграгарадок Ляскавічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць.

Дзесяць самых арыгінальных лістоў Дзед Мароз будзе выбіраць асабіста. Аўтара найбольш крэатыўнага чакае галоўны прыз — медаль з сімвалам нацыянальнага парку. Уладальнікі астатніх дзевяці месцаў атрымаюць ліст ад Дзеда Мароза. Што важна, у конкурсе могуць удзельнічаць не толькі жыхары Беларусі. Асабіста пазнаёміцца з палескімі Дзедам Марозам і Снягуркай можна будзе з 30 лістапада.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter