В Могилевской области пройдет фестиваль в честь Матери Божьей Белыничской

У чаканні цудаў

Урачыстасць у гонар Маці Божай Бялы­ніц­кай пройдзе ў нядзелю, 6 верасня. Непа­срэдна перад фэстам у Бялынічах адбу­дзецца саракагадзіннае набажэнства, па­ведамляе catholic.by. У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй арганізаваных пілігрымак на свята не будзе, але, як кажа пробашч бялыніцкай парафіі ксёндз Юзаф Сярпейка, Маці Божая чакае ўсіх:

— Гледзячы на прыгожы прыклад мноства прыватных пілігрымак да іншых святынь нашай Бацькаўшчыны, мы запрашаем усіх лю­дзей добрай волі завітаць у некалі слаўныя і вядомыя марыйным культам Бялынічы.


Абраз Маці Божай Бялыніцкай з’явіўся тут шмат стагоддзяў таму. Як менавіта, сёння дакладна не скажа ніхто. Па адной з версій, пасля разгрому Кіева татарскімі войскамі некалькі манахаў са славутай Кіева-Пячэрскай лаўры, узяўшы з сабою старажытную візантыйскую ікону Багародзіцы, уцяклі з горада, каб заснаваць кляштар на новым месцы. Свой доўгі шлях яны завяршылі на ўзвышшы ля ракі Друць, дзе адбыўся цуд: аблічча Багародзіцы на абразе пачало зіхацець дзівосным святлом, якое рассеяла начную цемру. Цуд паўтараўся і ў наступныя ночы, якія сталі ад ззяння белымі. У памяць аб гэтых падзеях мястэчка нібыта і атрымала назву Бялынічы. Па другой версіі, абраз з’явіўся ў Бялынічах цудоўным чынам: быццам яго намаляваў на аканіцы анёл. Многія ж гісторыкі схільны лічыць, што абраз Маці Божай Бялыніцкай напісаў у 1634—1635 гадах невядомы мастак.

Так ці іначай ікона хутка праславілася цудамі. У 1761 годзе абраз быў каранаваны. Пасля паўстання 1863—1864 гадоў ікона была перададзена праваслаўным, а ў ­1920-х, калі бальшавікі закрылі царкву, перавезена ў Магілёў у абласны музей. Там абраз захоўваўся разам з Крыжам Еўфрасінні Полацкай. На жаль, у 1941 годзе падчас эвакуацыі каштоўнасцей сляды гэтых святынь страціліся. Дзе сёння арыгінальны абраз, невядома. Праўда, у наш час створана вельмі шмат копій іконы, якія паважаюцца вернікамі розных хрысціянскіх канфесій. У Бялынічах захоўваецца абраз, напісаны польскай мастачкай Малгажатай Наваліньскай.

mila@sb.by

Фота catholic.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter