В Минске 2 ноября после десятилетнего перерыва выступит Алла Пугачева

У чаканні Прымадонны

Сёлета Прымадонна ўжо радавала сваіх прыхільнікаў доўгачаканым канцэртам у Маскве. Ён адбыўся ў красавіку, калі Ала Барысаўна адзначала сваё 70-годдзе. Праўда, трапіць на яго атрымалася ў нямногіх. Па-першае, зала не магла змясціць шмат жадаючых, а па-другое, самыя танныя білеты на выступленне каштавалі каля 200 беларускіх рублёў, самыя дарагія — прыкладна 6500 беларускіх рублёў. Паход на мінскі канцэрт абыдзецца меламанам ад 64 да 304 рублёў. Даступнасць білетаў была адной з умоў выступлення Пугачовай на «Мінск-Арэне».

Прымадонна абяцае, што мінскі канцэрт не бу­дзе нічым адрознівацца ад маскоўскага. Яна выканае песні, якія даўно сталі хітамі, і шэраг зусім новых, адпавядаючых яе сённяшнему светаўспрыманню.

 У нашай краіне народную артыстку СССР любяць і паважаюць. У 2006 годзе яна стала лаўрэатам спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення». У 2009-м яе імянная пліта была закладзена на «алеі зорак» у Віцебску. А гэтай восенню Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні спявачкі ордэнам Дружбы народаў — за значны ўклад у развіццё эстраднага мастацтва і ўмацаванне беларуска-расійскіх культурных сувязей.

  mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter